Славутасць
Дом па вуліцы Сурганава, 53
53°55′35″ пн. ш. 30°18′53″ у. д.
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000047
Map

Дом па вуліцы Сурганава, 53 — будынак у Магілёве, размешчаны на тэрыторыі Пячэрска. Узведзены ў сярэдзіне XIX ст. у стылі эклектызму.

Архітэктура

На сённяшні дзень у выніку шматлікіх перабудоў знешні выгляд будынка і ўнутраная планіроўка значна зменены, некаторыя архітэктурныя дэталі страчаны. Будынак Н-падобны ў плане, аднапавярховы, мураваны. Сцены атынкаваныя. Дах з ліставога жалеза. Цэнтральная частка — двусхільная, бакавыя — вальмавыя. Аконныя праёмы паўцыркульныя, завершаны сандрыкамі. Галоўны і задні фасады цэнтральнай часткі рытмічна расчлянёны пяццю і трыма (першапачаткова было пяць) аконнымі праёмамі. Бакавыя крылы фасады першапачаткова мелі па сем аконных праёмаў рознай шырыні, размеркаваных нераўнамерна. У сучасным стане некаторыя з іх зашыты і не выкарыстоўваюцца. З боку галоўнага фасада маецца два ўваходы, перад адным з якіх прыбудавана драўляная веранда. Яшчэ адна мураваная і дзве драўляныя прыбудовы гаспадарчага прызначэння месцяцца на бакавым і заднім фасадах будынка. Першапачаткова будынак меў анфіладную ўнутраную планіроўку[1].

Зноскі

  1. Дом па вуліцы Сурганава, 53 (Магілёў) у Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.