Славутасць | |
Дом па вуліцы Пірагова, 5 | |
---|---|
53°07′47″ пн. ш. 26°01′13″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Баранавічы |
Архітэктурны стыль | польскі мадэрнізм[d] |
Дата пабудовы | ХХ стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000044 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом па вуліцы Пірагова, 5 — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Пірагова, 5. Будынак выкарыстоўваецца пад гарадскі цэнтр здароўя.
Архітэктура
Пабудаваны ў стылі канструктывізму ў сярэдзіне 1930-х гадоў як жылы дом. Цагляны, атынкаваны, двухпавярховы, у цэнтральнай частцы, з бакоў прымыкаюць аднапавярховыя прамавугольныя ў плане прыбудовы. Дах плоскі шыферны.
У цэнтральнай частцы да задняга фасаду прымыкае паўкруглая двухпавярховая прыбудова з плоскім дахам. Вокны прамавугольныя, шырокія, дэкаратыўнае аздабленне адсутнічае. Унутры будынак мае шырокі хол, лесвіцу, якая вядзе на другі паверх, дзверы пакояў выходзяць на калідор[1].
Зноскі
- ↑ Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах Архівавана 24 сакавіка 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Пірагова, 5
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.