Славутасць | |
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 3 | |
---|---|
53°54′28″ пн. ш. 27°33′23″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001 |
|
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 3 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.
Архітэктура
Дом № 3 уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з рызалітам у дваровай частцы накрыты двухсхільным дахам. Галоўны тарцовы фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Паверхі падзелены карнізным поясам. Вуглавыя часткі ўмацаваны плоскімі лапаткамі. Аконныя праёмы на першым паверсе лучковыя, на другім — прамавугольныя. У цэнтры 2-га паверха невялікі балкон. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам, у тымпане якога прарэзана лучковае акно.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.