Славутасць
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 21
53°54′33″ пн. ш. 27°33′27″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы першая палова XIX
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
Map

Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 21 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці, на рагу вуліц Максіма Багдановіча (№ 21) і Старажоўскай (№ 1). Пабудаваны ў першай палове XIX ст. з цэглы.

Архітэктура

Дом № 21/1 ўяўляе сабой прамавугольны ў плане трохпавярховы будынак накрыты вальмавым чатырохсхільным дахам. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Яго цэнтральная частка з шырокім дзвярным праёмам вылучана лапаткамі на ўсю вышыню будынка. Фасады вырашаны плоскасна, прарэзаны прамавугольнымі вокнамі з простымі ліштвамі. На 3-м паверсе сіметрычна размешчаны 2 невялікія балконы з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). На даху прарэзаны фігурная (у цэнтры) і 2 бакавыя прамавугольныя люнеты.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.