Славутасць
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 13
53°54′30″ пн. ш. 27°33′25″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
Map

Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 13 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 15 і 17 уяўляе сабой вялікім аб'ёмны будынак, які мае адзіны план сіметрычнай кампазіцыі, адзіны дваровы фасад. У будынках размешчаны Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Архітэктура

Дом № 13 уяўляе сабой двухпавярховы будынак, падзелены па гарызанталі карнізным поясам. Другі паверх дома члянёны лучковымі вокнамі ў простых ліштвах, некаторыя з іх дапоўнены лучковымі сандрыкамі. Цэнтр агульнага з дамамі № 15 і 17 дваровага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах і ступеньчатым атыкам. Бакавыя рызаліты дваровага фасада завершаны трохвугольнымі люкарнамі. На другім паверсе праходзіць лёгкая драўляная галерэя, на якую вядзе лесвіца.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.