Славутасць
Дом па вуліцы Леванеўскага, 3
52°05′42″ пн. ш. 23°40′54″ у. д.
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1928 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Леванеўскага, 3 — будынак у гістарычным цэнтры Брэста.

Гісторыя

Аднасекцыйны жылы дом пабудаваны ў 1928 годзе з цэглы[1]. 25 ліпеня 1998 года ў доме адкрыты музей гісторыі горада Брэста.

Архітэктура

Аднатыпны з домам № 11. Будынкі № 3, 5, 7, 9, 11 ствараюць своеасаблівы сіметрычны ансамбль — характэрны прыклад тыпавой секцыйнай і асабняковай забудовы гэтага раёна[1].

План дома

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з невялікім прысядзібным участкам. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя грунтуецца на кантрасце прыземістага паверха і высокага пластычнага даху. Бакавыя фасады і фігурны атык мезаніна, які выходзіць на галоўны фасад, дэкарыраваны лапаткамі, люкарнамі, сандрыкамі. На 1-м паверсе трохпакаёвая кватэра, у мансардзе — двухпакаёвая. Асобныя ўваходы ў кватэры размешчаны ў нішах галоўнага фасада. Нішы створаны 2 аркамі з вуглавой апорай, маюць крыжовыя скляпенні[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 В. М. Чарнатаў. 28. Забудова вуліцы Леванеўскага // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1984.  Брэсцкая вобласць. — С. 58.  368 с., іл.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.