Славутасць | |
Дом па вуліцы Лазарэнкі, 15 | |
---|---|
![]() | |
53°53′57″ пн. ш. 30°19′44″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Дата заснавання | 1910 |
Дата пабудовы | 1910 год |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Дом па вуліцы Лазарэнкі, 15 — будынак у Магілёве, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1910 годзе на Віленскай вуліцы пабудаваны як жылы, даходны дом. Па некаторых звестках належаў прадпрымальніку Ш. Бруку. Выкарыстоўваўся як жылы з рознымі ўстановамі на першым паверсе. У 1915—1916 гг. вядомы «номера Брука». Некаторы час у якасці гасцініцы арандуецца Сарай Кац. У 1924 г. нацыяналізаваны. Па некаторых звестках апошнім уладальнікам з’яўляўся Літвін Ізраіль Бэр Файбышаў[1].
У час Вялікай Айчыннай вайны моцна пашкоджаны. Адбудаваны ў 1948 г. У савецкія часы верхні паверх быў жылым, на ніжнім паверсе размяшчаліся ветэрынарная аптэка, віна-гарэлачная крама, празваная гараджанамі «на паўгары»[1].
У 1985 годзе з яго выехалі апошнія жыхары, пасля чаго доўгія гады стаяў закінутым[2].
У 2007 годзе, калі на адкрыццё новай транспартнай развязкі з мостам цераз Дубравенку прыязджаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, занядбаныя будынкі па вуліцы Лазарэнкі хавалі за банернай сеткай[3].
У 2013 годзе Магілёўскі гарвыканкам сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам падрыхтавалі навуковае абгрунтаванне на вывад будынкаў № 5, 7, 13 і 15 са Спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Меркавалася, што гэта дазволіць інвестарам у разы скараціць тэрміны і выдаткі на рэканструкцыю будынкаў. 27 лістапада 2013 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне пазбавіць гэтыя дамы статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей[4].
![](../I/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BD%D0%BA%D1%96%252C_13_%D1%96_15.jpg.webp)
У 2014 годзе «Цэнтр па рэстаўрацыі» распрацаваў канцэпцыю архітэктурнага рашэння комплекснага ўзнаўлення будынкаў № 13 і 15 з мэтай аб’яднання іх у адзіны архітэктурны комплекс[2]. Будынак быў выкуплены кампаніяй «Сектар» за 770 мільёнаў беларускіх рублёў, пачалася рэканструкцыя. Інвестар уклаў у аб’ект больш за 3 мільярды рублёў[5]. Над домам быў дабудаваны яшчэ адзін паверх, зроблена прыбудова з тарца, драўляныя перакрыцці былі заменены на жалезабетонныя. Паводле кіраўніка абласной рады Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Уладзіміра Краўчанкі гэта павялічыла нагрузку на сцены, у выніку па іх пайшлі трэшчыны, уласнік таксама не ўмацоўваў падмурак[3].
![](../I/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9F%D0%B0_%D0%9B%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BD%D0%BA%D1%96_(09).jpg.webp)
Пазбаўленне статусу выклікала шырокі грамадскі рэзананс[6]. Ад імя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў з мэтай не дапусціць разбурэння будынкаў была пададзена скарга ў Генеральную пракуратуру, якая заблакавала папярэдняе рашэнне[7].
У 2015 годзе ў сувязі з прадпісаннем Міністэрства культуры будаўніцтва было спыпынена[5]. Кампанія ж, якая выкупала будынак, у той час ужо знаходзілася ў стадыі банкруцтва[3].
Архітэктура
Помнік архітэктуры эклектыкі. Двухпавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Лазарэнкі, з цэглы, атынкаваны, з вылучаным цокальным паверхам у ніжняй частцы пабудовы. Галоўны фасад выдзелены рызалітам на дзве восі, завершаным трохвугольным франтонам з прамавугольнай аркай на першым паверсе. На 4-й, 10-й, 15-й восях — балконы з каванымі агароджамі. Паверхі падзелены шырокім карнізным паяском з вылучанымі падаконнымі нішамі. Аконныя праёмы першага паверха розныя па памерах і форме, другога — прамавугольныя. Сцены завершаны прафіляваным гзымсам. Дах двухсхільны[1].
Зноскі
- 1 2 3 kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 19 жніўня 2022.
- 1 2 Одному из домов по улице Лазаренко вернут прежний облик Архівавана 28 верасня 2020.
- 1 2 3 Магілёўскі квартал старых камяніц, які хавалі ад Лукашэнкі, разбураецца
- ↑ Здания по улице Лазаренко в Могилеве лишили статуса историко-культурных ценностей Архівавана 27 красавіка 2016.
- 1 2 Работы по восстановлению исторического здания в центре Могилева приостановили Архівавана 27 ліпеня 2015.
- ↑ Снести нельзя реконструировать. Исторические здания в Могилеве продали за 1,1 млрд рублей Архівавана 6 лістапада 2019.
- ↑ В Могилеве удалось отстоять дома, которые являются историко-культурной ценностью
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Лазарэнкі, 15