Славутасць | |
Дом па вуліцы Лазарэнкі, 13 | |
---|---|
![]() | |
53°53′56″ пн. ш. 30°19′46″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | 1910 |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Дом па вуліцы Лазарэнкі, 13 — будынак у Магілёве, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1910 г. на Віленскай вуліцы пабудаваны як жылы, даходны дом. Магчыма, належаў прадпрымальніку Бруку. Выкарыстоўваўся як жылы з рознымі ўстановамі на першым паверсе. У 1924 г. нацыяналізаваны. У час Вялікай Айчыннай вайны моцна пашкоджаны, адбудаваны ў 1948 г. У савецкія часы выкарыстоўваўся як жылы з рознымі ўстановамі на першым паверсе[1].
У 2007 годзе, калі на адкрыццё новай транспартнай развязкі з мостам цераз Дубравенку прыязджаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, занядбаныя будынкі па вуліцы Лазарэнкі хавалі за банернай сеткай[2].
У 2013 годзе Магілёўскі гарвыканкам сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам падрыхтавалі навуковае абгрунтаванне на вывад будынкаў № 5, 7, 13 і 15 са Спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Меркавалася, што гэта дазволіць інвестарам у разы скараціць тэрміны і выдаткі на рэканструкцыю будынкаў. 27 лістапада 2013 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне пазбавіць гэтыя дамы статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей[3].
![](../I/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BD%D0%BA%D1%96%252C_13_%D1%96_15.jpg.webp)
У 2014 годзе «Цэнтр па рэстаўрацыі» распрацаваў канцэпцыю архітэктурнага рашэння комплекснага ўзнаўлення будынкаў № 13 і 15 з мэтай аб’яднання іх у адзіны архітэктурны комплекс[4].
Пазбаўленне статусу выклікала шырокі грамадскі рэзананс[5]. Ад імя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў з мэтай не дапусціць разбурэння будынкаў была пададзена скарга ў Генеральную пракуратуру, якая заблакавала папярэдняе рашэнне[6].
У 2015 годзе будынак быў прададзены за 199 млн беларускіх рублёў пад адміністрацыйны з магчымым размяшчэннем аб’ектаў абслугоўвання і гандлю на першым паверсе[5].
Архітэктура
Помнік архітэктуры эклектыкі. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з чырвонай цэглы, неатынкаваны, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Лазарэнкі. Мае скошаную плоскасць вуглавой часткі, у якой быў размешчаны ўваход. Паверхі падзелены прафіліраваным, шырокім, скаданараспрацаваным паяском, вуглы акцэнтаваны. Аконныя праёмы першага і другога паверха — прамавугольныя. Гзымс апрацаваны сухарыкамі. Усе дэкаратыўныя дэталі выкананы цаглянай муроўкай. Дах двухсхільны[1].
Зноскі
- 1 2 kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 19 жніўня 2022.
- ↑ Магілёўскі квартал старых камяніц, які хавалі ад Лукашэнкі, разбураецца
- ↑ Здания по улице Лазаренко в Могилеве лишили статуса историко-культурных ценностей Архівавана 27 красавіка 2016.
- ↑ Одному из домов по улице Лазаренко вернут прежний облик Архівавана 28 верасня 2020.
- 1 2 Снести нельзя реконструировать. Исторические здания в Могилеве продали за 1,1 млрд рублей Архівавана 6 лістапада 2019.
- ↑ В Могилеве удалось отстоять дома, которые являются историко-культурной ценностью
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Лазарэнкі, 13