Славутасць | |
Дом па вуліцы Кірава, 19 | |
---|---|
53°53′49″ пн. ш. 27°33′32″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
Архітэктар | Г. Кавокін[d] |
Дата пабудовы | 1929 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000074 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом па вуліцы Кірава, 19 — жылы будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Кірава і Камсамольскай, 19/35. Пабудаваны ў 1929 г. (архіт. Г. Кавокін) з цэглы. Помнік жыллёвай архітэктуры з элементамі канструктывізму.
Архітэктура
Чатырохпавярховы амаль П-падобны ў плане з цокальным паверхам будынак рытмічна спалучае рознавялікія аб’ёмы, злучаныя лесвічнымі клеткамі. Падоўжаны фасад на вул. Кірава мае сіметрычнае вырашэнне: цэнтральная і вуглавыя часткі размешчаны на адной лініі, прамежкавыя аб’ёмы вылучаны рызалітамі. Бакавыя крылы пабудаваны па тым жа прынцыпе. Фасады вырашаны надзвычай сціпла. Рытм прамавугольных аконных праёмаў розных памераў без абрамленняў адвольны. Балконы аформлены простымі агароджамі. 1-ы і 4-ы паверхі вылучаны карнізамі-перацяжкамі. Уваходы ў кватэры розных частак зроблены з інтэрвалам у паўпаверха. Унутраная планіроўка вырашана індывідуальна. Санітарныя блокі маюць натуральнае асвятленне. Канструкцыйная схема мяшаная — з папярочнымі і падоўжнымі нясучымі сценамі і элементамі каркаса.
Літаратура
- 111. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Кірава, 19 (Мінск)