Славутасць | |
Дом па Ленінскай вуліцы, 13 | |
---|---|
![]() | |
53°53′45″ пн. ш. 30°20′02″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Дом па Ленінскай вуліцы, 13 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік жылой архітэктуры класіцызму[1].
Гісторыя
Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы як жылы дом архірэйскага двара. У савецкі час выкарыстоўваўся як жылы[1].
У маі 1999 г. Магілёўскі гарвыканкам выдзеліў для размяшчэння службовых памяшканняў і выставачнай залы Музея гісторыі Магілёва 1-ы паверх будынка, дзе музей прыняў першых наведвальнікаў. Спачатку дзейнічалі зменныя выстаўкі, 30 лістапада 2005 г. адкрылася экспазіцыя «Магілёў часоў магдэбургскага права, 16 — 18 ст.»[2]. Пасля адбудовы гарадской ратушы ў 2008 годзе музей пераведзены ў яе.
Архітэктура
![](../I/%D0%9B%D0%B5%D0%B2%D1%8B_%D1%84%D0%BB%D1%96%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D1%8C_%D0%90%D1%80%D1%85%D1%96%D1%80%D1%8D%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%BA%D0%B0_3.jpg.webp)
![](../I/%D0%9B%D0%B5%D0%B2%D1%8B_%D1%84%D0%BB%D1%96%D0%B3%D0%B5%D0%BB%D1%8C_%D0%90%D1%80%D1%85%D1%96%D1%80%D1%8D%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%BA%D0%B0_4.jpg.webp)
Складаецца з двухпавярховага Г-падобнага ў плане жылога корпуса, які тарцовым фасадам выходзіць на вул. Ленінскую, і далучанага да яго з боку двара адпапавярховага драўлянага[удакладніць] крыла. Сцены мураванага корпуса гладкія, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падзелены міжпаверхавым карнізным паяском і завершаны тонкапрафіляваным карнізам. На першым наверсе размяшчаліся крамы, на другім — жылыя пакоі, у драўляным крыле — гаспадарчыя памяшканні і склады. Унутраная планіроўка часткова зменена[1].
Зноскі
- 1 2 3 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- ↑ Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. — 559 с.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Ленінскай вуліцы, 13 (Магілёў)
- Дом па Ленінскай вуліцы, 13 (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)