Славутасць | |
Дом Саветаў | |
---|---|
![]() Дом Саветаў у Магілёве | |
53°54′35″ пн. ш. 30°20′35″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Архітэктар | І. Лангбард |
Будаўніцтва | 1938—1940 гады |
![]() |
|
![]() |
Дом Саветаў — будынак у цэнтры Магілёва, размешчаны на паўночным боку плошчы Леніна[1], па адрасе вул. Першамайская, 71. Пабудаваны ў 1938—1940 гг. паводле праекта архітэктара І. Лангбарда[1], помнік архітэктуры міжваеннага перыяду.
Гісторыя
Праект збудавання ствараецца ў 1935 годзе ва ўмовах магчымага пераносу сталіцы БССР у Магілёў. Таму будынак быў спраектаваны ідэнтычна мінскаму Дому Урада. У 1938 годзе урад рэспублікі нават прыняў пастанаўленне аб пераносе сталіцы. У гэтых умовах з 1938 па 1940 гады ў цэнтральнай частцы Магілёва ўзводзіцца Дом саветаў для кіруючых органаў рэспублікі.
У пасляваены час Дом Саветаў заклаў аснову рэканструкцыі Магілёва.
У незалежнай Беларусі ў будынку знаходзіцца вышэйшы орган абласной улады — Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
Архітэктура
![](../I/%D0%9F%D0%BE%D0%BC%D0%BD%D1%96%D0%BA_%D0%A3.%D0%86._%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D1%83_%D1%9E_%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D0%B2%D0%B5.jpg.webp)
Дом Саветаў з'яўляецца дамінуючым у ансамблі плошчы Леніна. Будынак мае складанае планіровачнае вырашэнне. Яго кампазіцыя разгортваецца па выцягнутым эліпсе, утвараючы глыбокі курданёр. Да цэнтральнага прамавугольнага ў плане 8-павярховага аб'ёму прылягаюць 2 таксама прамавугольныя ў плане 7-павярховыя. Іх у сваю чаргу фланкіруюць паўкруглыя 5-павярховыя аб'ёмы, якія заканчваюцца невялікімі прамавугольнымі крыламі. Такім чынам утвараецца пірамідальная кампазіцыя з рытмічным нарастаннем паверхаў да цэнтра будынка. Разнастайныя па вышыні і форме аб'ёмы аб'яднаны адзіным дэкаратыўным матывам — шырокімі лапаткамі на ўсю вышыню будынка, размешчанымі ў прасценках. Аб'ёмы завершаны высокімі парапетамі, на цэнтральным — барэльефная выява герба БССР. У аснове планіровачнай структуры кожнага корпуса калідорная сістэма. Галоўны ўваход размешчаны ў цэнтры будынка, тут знаходзіцца цэнтральны вестыбюль, гардэроб і сістэма лесвіц за ліфтамі. У кожным корпусе свой асобны ўваход з невялікімі вестыбюлем і лесвіцай[1].
Зноскі
- 1 2 3 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Саветаў (Магілёў)