даходны дом | |
Дом Кастравіцкай | |
---|---|
![]() | |
53°53′42″ пн. ш. 27°33′15″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Архітэктар | А. Краснапольскі |
Дата заснавання | 1911 |
Дата пабудовы | 1911 год |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Дом Кастраві́цкай — колішні даходны дом з рысамі стылю мадэрн у Мінску, які месціцца на скрыжаванні вуліц Валадарскага і вул. Кірава 26/11, гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
Гісторыя
![](../I/Miensk%252C_Magazynnaja-%C5%81o%C5%A1yckaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%252C_%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%9B%D0%BE%D1%88%D1%8B%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_(1910).jpg.webp)
![](../I/Jadwiga_Woyni%C5%82%C5%82owicz.jpg.webp)
Пабудаваны ў 1911 годзе паводле праекта архітэктара Атона Краснапольскага ў стылі мадэрн[1]. Стары адрас — Магазінная, 5 — рог Серпухаўскай і Магазіннай. Дом Ядвігі Кастравіцкай (1867—1935), сястры старшыні (1907—1921) Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдварда Вайніловіча (1847—1928).
На 1-м паверсе месцілася ўпраўленне Лібава-Роменскай чыгункі, аптэка, таварыства ўзаемадапамогі чыгуначнікаў, на астатніх — жыллё[1][2].
У 1922 годзе будынак быў перададзены БДУ. На працягу 1920-х гадоў у доме размяшчаліся кватэры прафесарска-выкладчыцкага складу і тэхнічных работнікаў універсітэта. У 1922—1930 гадах, сярод іншых, у доме жыў заснавальнік беларускага мастацтвазнаўства Мікалай Шчакаціхін, пра што сведчыць мемарыяльная дошка, устаноўленая ў 2008 годзе (скульптар Канстанцін Селіханаў)[3].
Будынак аднаўляўся ў 1926 годзе (арх. Аляксей Дзянісаў). У гады Другой сусветнай вайны быў пашкоджаны. Узноўлены ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў, але без арыгінальнай вежачкі на вуглавой частцы дома[4].
У пасляваенны час у доме месцілася камісійная крама і кафэ[5]. Цяпер у будынку месціцца салон мэблі і кафэ[6].
![](../I/Miensk%252C_%C5%81o%C5%A1yckaja-Magazynnaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%252C_%D0%9B%D0%BE%D1%88%D1%8B%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F_(1918).jpg.webp)
![](../I/%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%B1%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%B3%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%BB%D1%8E_%C2%AB%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87%C2%BB._%D0%B3._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA.jpg.webp)
Архітэктура
Трохпавярховы мураваны П-падобны ў плане будынак, пастаўлены на высокі цокаль. Аб’ёмна-планіровачная кампазіцыя складаецца з трох частак: вуглавой і дзвюх франтальных (па вул. Кірава і Валадарскага), фасады якіх аформлены рознымі паводле канфігурацыі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, балконамі, дэкаратыўным арнаментам, разнастайнымі керамічнымі ўстаўкамі, фактурнымі тынкаванымі слаямі. Мастацкая выразнасць дасягаецца спалучэннем неатынкаваных плоскіх сцен з тэракотавай цэглы і пабеленых атынкаваных прасценкаў, карнізаў, ліштваў. Цэнтр фасада, арыентаванага на вул. Кірава, вылучаны аб’яднанымі па вертыкалі аконнымі праёмамі і завершаны паўцыркульным атыкам. Сцены фасада, арыентаванага на вул. Валадарскага, завершаны 2 трапецападобнымі атыкамі, дах — трапецападобным ліхтаром. Вугал будынка зрэзаны, а на узроўні 2-га паверха створаны эркер, над ім — 3-гранны аб’ём, які завяршаўся вежачкай (не захавалася)[1].
Зноскі
- 1 2 3 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Мінск: Беларусь, 2007. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-01-0729-9.
- ↑ У памяць пра Мікалая Шчакаціхіна
- ↑ Минск: история послевоенного восстановления, 1944—1952. с. 60
- ↑ Минск. Краткий справочник. 1967 (руск.). minchanin.esmasoft.com. Праверана 17 жніўня 2014.
- ↑ ул. Володарского, дом 26 (руск.). map.by. Праверана 28 жніўня 2014.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Тамковіч Ю. В. Спроба рэканструкцыі карты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1921—1941 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2021. — № 10 (267), кастрычнік. — С. 18-27.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Кастравіцкай