Славутасць | |
Дом Капцелева | |
---|---|
![]() Дом у 1918 годзе | |
53°53′52″ пн. ш. 30°19′56″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
|
![]() |
Дом Капцелева — колішні будынак у Магілёве, які размяшчаўся на рагу вуліц Першамайскай (былым Дняпроўскім праспекце) і Лазарэнкі (былой Віленскай), на паўночным боку Тэатральнай плошчы. Меў адрас вуліца Першамайская № 20. Цяпер яго месца займае тратуар перад абласной філармоніяй. З поўдня да дома прымыкаў гатэль «Францыя» (таксама знішчаны).
![](../I/Mahilo%C5%AD%252C_Teatralny-Vilenskaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%252C_%D0%A2%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B-%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_(03.1918).jpg.webp)
Паводле Ведамасці аб вызначэнні нерухомай маёмасці за студзень 1919 г. належаў Мікалаю Патапавічу Капцелеву і Марыі Патапаўне Бако. Мураваны двухпавярховы будынак з падвалам плошчай 246 квадратных сажняў. На першым паверсе знаходзіліся: кватэра занята пад аптэку Магілёўскага губернскага аддзела народнай аховы здароўя. Другую кватэру займаў Сімон Ісакавіч Малькензон. Другі паверх заняты пад канцылярыю Акружнога аддзела па запісу актаў грамадзянскага стану.
Дом згарэў у час абароны Магілёва ў 1941 годзе. Ацалелыя сцены знесены пасля вайны.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Капцелева
- Дзьячкоў А. У. АД ВІКТАРА ГАЛЫНСКАГА І ПЯТРА ЯЦЫНЫ ДА ДОМА ДВАРАНСТВА І ГАТЭЛЯ «БРЫСТОЛЬ»