Дом Баярына — рэшткі будынка XII ст., адкрытага у пачатку 1960-х гг. падчас раскопак на Гандлёвай плошчы Навагрудка.
Прамавугольны ў плане будынак, плошчай каля 76 м кв, быў пабудаваны з дрэва і цэглы і падзяляўся сцяной на дзве часткi. У цэнтры адной з iх стаяў апорны слуп, які вытрымлiваў перакрыцці. Драўляныя сцены былі атынкаваны і аздоблены фрэскамі і надпісамі з графіці. Захаваліся фрагменты фрэсак з геаметрычным і раслінным арнаментам, а таксама з выявай у профіль мужчыны у княскай шапцы.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.