Дом-музей дзеда Талаша | |
---|---|
Профіль | гістарычны, персанальны |
Заснаваны | 1989 |
Падпарадкаванасць | аддзел культуры Петрыкаўскага райвыканкама |
Месцазнаходжанне | 247940, в. Навасёлкі, п/а Беланавічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць |
Памеры фонду | 494 |
Агульная плошча | 134 |
Выставачная плошча | 119 |
Плошча запаснікаў | 15 |
Адкрыты | 9.00–16.00, акрамя аўторка, серады, суботы і нядзелі |
Дом-музей дзеда Талаша — музей, адкрыты ў 1989 годзе, у вёсцы Навасёлкі (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць). Размешчаны ў хаце Васіля Ісакавіча Талаша, пабудаванай ім у 1918-20 гг.
Экспазіцыйная плошча 63 м². У экспазіцыі размешчана 290 прадметаў асноўнага фонду і 99 навукова-дапаможнага.
Усяго ў музеі па стане на 2011 год налічваецца 494 адзінак асноўнага фонду і 359-навукова-дапаможнага.
Экспазіцыя мае раздзелы:
- Сям'я дзеда Талаша;
- Дзед Талаш і аднавяскоўцы;
- 125 – 130-ая партызанскія брыгады.
Гл.таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. .
- Музеи Беларуси / ред. совет: В. В. Андриевич (гл. ред.) и др. — Мн .: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. — С. 238. — 448 с. — 800 экз. — ISBN 978-985-11-1093-9.
- Музеі Беларусі=Мuseums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А.Б. Сташкевіч і інш.; Пер. з бел. мовы А.Б. Сташкевіч, В.У. Мірончык.. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-01-0308-6.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.