Домнікаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Полацкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Домнікі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 мая 1960

До́мнікаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Домнікі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці. 17 лістапада 1948 года да сельсавета далучана частка скасаванага Васільеўскага сельсавета з вёскай Прудзіны[1]. З 8 студзеня 1954 года сельсавет у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. У 1957 годзе ў склад Палатоўскага сельсавета перададзены вёскі Заполле і Затрасценне[2]. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гаранскага сельсавета[3].

Крыніцы

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 17 ноября 1948 г. Об упразднении Васильевского сельского Совета, Полоцкого района, Полоцкой области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных № 316 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 8.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.