Домелька
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Басейн 51 км²
Вадацёк
Выток ускраіна вёскі Багута
  Каардынаты 54°01′50″ пн. ш. 27°50′48″ у. д.
Вусце Усяжа
  Месцазнаходжанне на поўнач ад вёскі Ізбіцкае
  Каардынаты 54°04′32″ пн. ш. 27°56′22,50″ у. д.
Ухіл ракі 2,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Смалявіцкі раён
physical
Домелька
Домелька
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

До́мелька[1] — рака ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Усяжа (басейн Бярэзіны).

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 51 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля паўднёвай ўскраіны вёскі Багута. Упадае ва Усяжу на поўнач ад вёскі Ізбіцкае. Вадазбор на ўсходняй частцы Мінскага ўзвышша. У ніжнім цячэнні ў вадазборы ракі сетка меліярацыйных каналаў. Рэчышча амаль цалкам каналізаванае.

Каля ракі вёскі Багута, Батурынка, Задомля. Каля вёсак Батурынка і Задомля на рацэ плаціны і сажалкі.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз. — С. 203.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 157. — 599 с. 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-68. Выданне 1988 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.