Славутасць | |
Дом, дзе жыў Якуб Колас | |
---|---|
52°07′13″ пн. ш. 26°05′02″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1900 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000546 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом, дзе жыў Якуб Колас — будынак у Пінску, размешчаны па вул. Чуклая, 63 (раней вул. Водаправодная)[1]. Аднапавярховы драўляны дом, пабудаваны ў 1900 годзе.
Тут на кватэры чыгуначнага фельчара А. А. Балевіча ў 1912—1915 гг. жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас (К. М. Міцкевіч). Ён працаваў настаўнікам у 3-м прыходскім вучылішчы. У пінскі перыяд творчасці Я. Колас напісаў апавяданні «Батрак», «Як Янка забагацеў» і інш., выдаў зборнік апавяданняў «Родныя з’явы» (1914 г.), працаваў над паэмай «Сымон-музыка»[1].
У 1964 г. на будынку, дзе жыў Я. Колас, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].
Зноскі
- 1 2 3 1210. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Літаратура
- 1210. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом, дзе жыў Якуб Колас (Пінск)
- Дом, дзе жыў Якуб Колас (Пінск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.