Долар Тувалу — грашовая адзінка Тувалу. У грашовым эквіваленце прыраўнаная да аўстралійскага долара.

Гісторыя

У перыяд з 1966 па 1976 год на астравах знаходзіліся ў звароце толькі аўстралійскія долары. Але ў 1976 годзе з’явіўся долар Тувалу, які існуе толькі ў выглядзе манет (у якасці банкнот выкарыстоўваюцца аўстралійскія долары). У краіне адсутнічае цэнтральны банк.

Манеты

У 1976 годзе ў абарот былі ўведзены манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50 цэнтаў і 1 долар.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.