Доктар Касцёла (лац.: doctor ecclesiae) — ганаровае званне, з 1298 г. якое даецца Каталіцкай царквой заслужаным багасловам. Найглаўнейшым з іх («князем філосафаў») лічыцца Фама Аквінскі. У наш час агульная колькасць Дактароў Касцёла, якія ўшаноўваюцца на Захадзе, складае 36 чалавек, у тым ліку — чатыры жанчыны:
Айцы царквы
- Рымскія айцы царквы (прызнаны ў 1298 г.):
- Амвросій Медыяланскі,
- Еранім Стрыдонскі (345—420),
- Аўрэлій Аўгусцін Блажэнны (Doctor Gratiae)
- Рыгор Вялікі (папа ў 590—604);
- Грэчаскія айцы царквы (прызнаны ў 1568 г.):
Іншыя Дактары Касцёла
- Альберт Вялікі (Doctor Universalis)
- Альфонса Лігуоры (1696—1787),
- Ансельм Кентэрберыйскі (Doctor Magnificus)
- Антоній Падуанскі,
- Беда Вялебны,
- Бернар Клервоскі (Doctor Mellifluus)
- Банавентура (Doctor Seraphicus)
- Кірыл Александрыйскі (Doctor Incarnationis),
- Кірыл Іерусалімскі (315—386),
- Яфрэм Сірын,
- Францыск Сальскі,
- Іларый Піктавійскі,
- Ісідар Севільскі,
- Іаан Дамаскін,
- Іаан Крыжа,
- Лаўрэнцій Брындзізійскі,
- Леў Вялікі (папа ў 440—461),
- Пётр Канізій,
- Пётр Хрысолаг,
- Пётр Даміяні,
- Раберта Беларміна,
- Фама Аквінскі (Doctor Angelicus),
- Тэрэза Авільская,
- Кацярына Сіенская,
- Тэрэза з Лізье,
- Іаан Авільскі,
- Хільдэгарда Бінгенская,
- Грыгар Нарэкацы.
У 1970 годзе Папа Павел VI упершыню прысвоіў гэты тытул жанчынам — Кацярыне Сіенскай і Тэрэзе Авільскай. У 1997 г. Папа Ян Павел II абвясціў Доктарам Касцёла Тэрэзу з Лізье. У 2012 г. Папа Бенедыкт XVI на Сінодзе біскупаў, прысвечаным новай евангелізацыі, у Рыме перад пачаткам набажэнства абвясціў Дактарамі Касцёла Хільдэгарду Бінгенскую і Іаана Авільскага[1]. У лютым 2015 года Папа Рымскі Францыск прысвоіў армянскаму сярэдневяковаму манаху, багаслову, паэту і філосафу Грыгару Нарэкацы званне «Дактары Касцёла»[2][3].
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Доктар Касцёла
- Сайт пра Дактароў Касцёла (на англійскай)