![]() Доглас Коста | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Доглас Коста ды Соза | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 верасня 1990[1] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 168 см[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
До́глас Ко́ста ды Со́за[3] або Дуглас Коста (парт.: Douglas Costa de Souza, МФА: [ˈdowɡlɐs ˈkɔstɐ]; нар. 14 верасня 1990, Сапукая-ду-Сул, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес Гэлаксі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Клубная кар’ера
Доглас далучыўся да акадэміі клуба «Грэміу», калі яму былі 11 гадоў. Дэбютаваў за дарослую каманду ў 18 гадоў у матчы супраць «Батафогу» 4 кастрычніка 2008 года, забіўшы гол у першай жа сваёй гульні. Ужо праз год і некалькі месяцаў ігрок склаў дагавор з украінскім клубам «Шахцёр», не зважаючы на цікавасць з боку іншых еўрапейскіх клубаў.
У новым клубе Коста даволі хутка прайшоў адаптацыю, чаму спрыяла вялікая колькасць бразільскіх легіянераў у клубе. Доглас зарэкамендаваў сябе як майстар выканання штрафных стрэлаў. Дэбют іграка прыпаў на матч Лігі Еўропы супраць англійскага «Фулхэма», дзе Коста выйшаў на замену на 75 хвіліне. Першы гол у данецкім клубе ігрок забіў 14 сакавіка 2010 года ў пераможным матчы супраць харкаўскага «Металіста» (2:1)[4].
Улетку 2015 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», дзе замацаваўся ў аснове. У сезоне 2016/17 стаў радзей з’яўляцца па полі. У ліпені 2017 года быў арандаваны турынскім «Ювентусам» з правам выкупу[5]. У чэрвені 2018 года «Ювентус» выкупіў паўабаронцу за 40 млн еўра[6].
У кастрычніку 2020 года вярнуўся ў «Баварыю» на правах арэнды[7]. У маі 2021 года, выйграўшы з «Баварыяй» тытул чэмпіёна Германіі, пакінуў клуб і далучыўся да «Грэміу»[8].
У лютым 2022 года далучыўся да амерыканскага «Лос-Анджэлес Гэлаксі» на правах субарэнды з «Грэміу» на паўгады, з наступным па заканчэнні арэнды падпісаннем паўнавартаснага кантракта на 1,5 гады ў якасці свабоднага агента[9].
Міжнародная кар’ера
У нацыянальнай зборнай Бразіліі ігрок дэбютаваў у лістападзе 2014 года ў матчы супраць зборнай Турцыі, які праходзіў у Стамбуле.
Дасягненні
«Шахцёр»:
- Чэмпіён Украіны (5): 2010, 2011, 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Украіны (3): 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Суперкубка Украіны (3): 2010, 2012, 2013
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі (3): 2016, 2017, 2021
- Уладальнік Кубка Германіі: 2016
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2020
«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі (3): 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2018
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2018
Зноскі
- ↑ Douglas Costa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 https://fcbayern.com/us/teams/professionals/douglas-costa
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Shakhtar vs Metalist 2-1. Soccerway
- ↑ Дуглас Коста перешел из «Баварии» в «Ювентус». by.tribuna.com
- ↑ «Ювентус» выкупил Дугласа Косту у «Баварии» за 40 млн евро. by.tribuna.com
- ↑ Шупо-Мотинг и Дуглас Коста перешли в «Баварию». by.tribuna.com
- ↑ "Гремио" официально подтвердил переход Дугласа Косты из "Ювентуса". football.by
- ↑ Футбол. Дуглас Коста перешел из "Ювентуса" в "Лос-Анджелес Гэлакси" Архівавана 8 сакавіка 2022.. pressball.by
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Доглас Коста