Дняпроўскае вадасховішча
Каардынаты: 47°57′36″ пн. ш. 35°06′52″ у. д.
Размяшчэнне Украіна
Даўжыня 129 км
Шырыня 3,5 км
Плошча 420 км²
Аб'ём 3,3 км³
Найбольшая глыбіня 53 м
Сярэдняя глыбіня 8 м
Выцякаюць Днепр
Дняпроўскае вадасховішча (Украіна)
Дняпроўскае вадасховішча
Дняпроўскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дняпроўскае вадасховішча (укр.: Дніпровське водосховище) — адно з вадасховішчаў на Дняпры, размешчана часткова ў Запарожскай і часткова ў Днепрапятроўскай абласцях Украіны, утворана плацінай Дняпроўскай ГЭС. Мела назву «возера імя У. І. Леніна».

Плошча вадасховішча складае 410 км², аб’ём 3,3 км³. Яго даўжыня складае 129 км, максімальная шырыня дасягае 3,5 км, сярэдняя глыбіня — 8 м (максімальная — 53 м). У яго ўпадаюць рэкі: Самара, Арэль.

Пасля будаўніцтва Дняпроўскай ГЭС і стварэння Дняпроўскага вадасховішча ўдалося забяспечыць умовы суднаходства на гэтым участку Дняпра, бо гранітныя парогі на працягу дзясяткаў кіламетраў не давалі магчымасці вольнага суднаходства уверх па цячэнні Дняпра ад г. Запарожжа. Стварэнне вадасховішча дазволіла стварыць умовы для скразнога суднаходства па Дняпры ад яго вусця да Кіева і вышэй.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.