Гарадзішча | |
Дняпроўка | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Статус |
![]() |
Дняпроўка — археалагічны помнік каля вёскі Дняпроўка Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на захад ад вёскі, ніжэй моста, на мысе высокага левага берага Дняпра, ва ўрочышчы Германы.
Апісанне
Пляцоўка памерам 16×30 м. Абмежавана з 2 бакоў ярам, з боку поля ўмацавана 2 валамі. Вышыня ўнутранага вала 4,5 м, вонкавага — 3 м. Вядома з 1873 года. Абследавалі ў 1928 годзе С. А. Дубінскі, у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт больш за 1 м. У паўднёвай частцы гарадзішча на глыбіні 0,6 м выяўлены абломкі гліняных пасудзін, мур і рэшткі драўляных насцілаў. Матэрыялы даследавання зберагаюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.
Літаратура
- Гарадзішча (в. Дняпроўка) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 264.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.