| |||
Водары і квантавыя лікі:
Камбінацыі:
Гл. таксама: |
У фізіцы элементарных часціц дзіўнасць S — квантавы лік, неабходны для апісання пэўных кароткачасовых часціц. Дзіўнасць часціцы вызначаецца як:
дзе
- — колькасць дзіўных антыкваркаў і
- — колькасць дзіўных кваркаў.
Прычына для такога незразумелага з першага погляду вызначэння у тым, што канцэпцыя дзіўнасці была вызначана да адкрыцця існавання кваркаў, і для захавання сэнсу першапачатковага вызначэння дзіўны кварк павінен мець дзіўнасць -1, а дзіўны антыкварк павінен мець дзіўнасць +1.
Для ўсіх водараў кваркаў (дзіўнасць, чароўнасць, хараство і сапраўднасць) правіла наступнае: значэнне водару і электрычны зарад кварка маюць аднолькавы знак. Па гэтаму правілу любы водар, пераносны зараджаным мезонам, мае той жа знак, што і яго зарад.
Захаванне дзіўнасці
Першапачаткова дзіўнасць была ўведзена для тлумачэння такога факта, што некаторыя часціцы, такія, як каоны ці некаторыя гіпероны, заўсёды нараджаюцца парамі. Меркавалася, што падчас такіх рэакцый захоўваецца нейкая велічыня — дзіўнасць.
Дзіўнасць захоўваецца пры моцным і электрамагнітным узаемадзеянні, але не пры слабых узаемадзеяннях. Такім чынам, самыя лёгкія часціцы, якія змяшчаюць дзіўны кварк, не могуць распадацца пад дзеяннем моцнага ўзаемадзеяння, і іх анамальна доўгія у гэтым выпадку, дзіўныя часы жыцця прывялі да іх назвы. У большасці выпадкаў дзіўнасць змяняецца ў ходзе рэакцыі на 1. Аднак гэта неабавязкова выконваецца ў выпадку слабага ўзаемадзеяння другога парадку, дзе існуе сумесь з і мезонаў.
Прыклад
-мезон складаецца з аднаго s-кварка і аднаго s-антыкварка, таму дзіўнасць гэтай часціцы роўная 0.
Гл. таксама
Літаратура
- Дзіўнасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 118.
- Anchordoqui, L.; Halzen, F. (2009). "Lessons in Particle Physics". arXiv:0906.1271 [physics.ed-ph].
Спасылкі
- Странность // Физическая энциклопедия