Дзісенскі замак на плане XVIII ст.

Дзісенскі замак — замак, які існаваў у XIV—XVIII стагоддзях. Размяшчаўся на востраве Замак каля сутокаў Дзісны і Заходняй Дзвіны ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці.

Гісторыя

Узнік на месцы старажытнага паселішча XI стагоддзя[1]. У хроніках Лівонскага ордэна згадваецца каля 1374/1377 года. У XIV — пачатку XV стагоддзя выконваў ролю фарпоста Полацка на Заходняй Дзвіне. Пасля Грунвальдскай бітвы страціў стратэгічнае значэнне. У час Лівонскай вайны 1558-83 прыйшоў у заняпад. 25 ліпеня 1654 года быў заняты маскоўскімі войскамі. Замак хутка быў адноўлены. У 1655 годзе меў 14 вежаў, каля 40 гармат. 10 красавіка 1660 года заняты войскамі ВКЛ. Знішчаны ў час Паўночнай вайны 1700—1721.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Дзі́сенскі за́мак // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 267. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.