Дзір
Дир
Аскольд і Дзір (Радзівілаўскі летапіс)
Аскольд і Дзір (Радзівілаўскі летапіс)
Вялікі князь кіеўскі
864 882
Сумесна з Аскольд
Пераемнік Алег

Нараджэнне IX стагоддзе
Смерць 882
Месца пахавання
Дзейнасць манарх

ДзірІпацьеўскім летапісе таксама Дирдъ, ?—882) — вараг з дружыны Рурыка, кіеўскі князь у 864882 гадах (кіраваў разам з Аскольдам). Існуе таксама версія, што Дзір быў нашчадкам князя Кія — легендарнага заснавальніка Кіева.

Апісанне ў летапісах

Паводле «Аповесці мінулых гадоў», Аскольд і Дзір былі баярамі (дружыннікамі) наўгародскага князя Рурыка, які адпусціў іх у паход на Царград. Яны размясціліся ў Кіеве, захапіўшы ўладу над палянамі, якія ў гэты час не мелі свайго князя і плацілі даніну Хазарыі (864).

Паводле звестак Ніканаўскага летапісу, Аскольд і Дзір у 865 напалі на падуладны Рурыку Полацк «и много зла сътвориша»[1].

Далей у «Аповесці» паведамляецца, што ў 866 годзе пад правадырствам Дзіра і Аскольда быў здзейснены першы паход русі на Царград (візантыйскія крыніцы паказваюць 860 год, паведамляючы толькі аб адным правадыры русаў, не называючы яго імя).

Пазней, пад 882 годам «Аповесць» паведамляе аб паходзе пераемніка Рурыка, наўгародскага князя Алега, які, захапіўшы Смаленск і шэраг іншых зямель, падышоў да Кіева і даведаўся, што тут пануюць Аскольд і Дзір. Тады Алег схаваў ваяроў у ладдзях і паслаў за Аскольдам і Дзірам, назваўшыся купцом, якія плывуць у грэчаскія землі «ад Алега і Ігара княжыча». Калі ж тыя прыйшлі, воіны выйшлі з ладдзей і Алег сказаў Аскольда і Дзіру, што яны не князі, не княскага роду, а ён, Алег, княскага, а разам з ім малалетні сын Рурыка Ігар. Пасля гэтага Аскольд і Дзір былі забітыя, а Алег стаў кіеўскім князем.

Зноскі

  1. Летописный сборник, именуемый Патриаршей, или Никоновской летописью. — М., 2000. — С. 9.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.