Архіепіскап Дзімітрый
Архіепіскап Дзімітрый
Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі (да 18 лютага 1999 — епіскап)
з 7 ліпеня 1992
Царква Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы
Папярэднік Кафедра заснавана; Апанас (Мартас)
Епіскап Полацкі і Віцебскі
23 ліпеня 1989 7 ліпеня 1992
Царква Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы
Папярэднік Піцірым (Свірыдаў)
Пераемнік Глеб (Савін)

Адукацыя
Дзейнасць архіепіскап
Месца працы
Імя пры нараджэнні Мікалай Рыгоравіч Драздоў
Нараджэнне 22 студзеня 1953(1953-01-22) (71 год)
Прыняцце свяшчэннага сану 29 красавіка 1978
Прыняцце манаства 30 сакавіка 1978
Епіскапская хіратонія 23 ліпеня 1989

Узнагароды
ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені Медаль прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзімітрый, свецкае імя Мікалай Рыгоравіч Драздоў (нар. 22 студзеня 1953, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі (Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых.

У 1968—1972 гадах вучыўся ў Бабруйскім лесатэхнічным тэхнікуме; затым працаваў у Івацэвіцкім дрэваапрацоўчым аб’яднанні.

У 1972—1974 гадах служыў ва Узброеных сілах СССР.

У 1978 годзе скончыў Маскоўскую Духоўную семінарыю; ў 1982 годзе — Маскоўскую Духоўную акадэмію.

З 1977 года быў іпадыяканам Патрыярха Пімена; быў у ліку браціі Троіца-Сергіевай лаўры.

30 сакавіка 1978 года пастрыжаны ў манаства.

29 красавіка 1978 года пасвечаны ў іерадыяканы; 15 красавіка 1984 года — у іераманахі.

У 1984—1989 гады — гасцінічны ў Троіца-Сергіевай лаўры.

У 1986 годзе ўзведзены ў сан ігумена.

Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый у час Велікоднай службы, 19 красавіка 2020 года

7 ліпеня 1992 года пераведзены на новаўтвораную Віцебскую і Аршанскую кафедру.

18 лютага 1999 года ўзведзены ў сан архіепіскапа.

Рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 30 снежня 2008 года прызначаны старшынёй новаўтворанага Аддзела Беларускай Царквы па ўзаемадзеянні з Міністэрствам унутраных спраў і Дэпартаментам выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў.

Указам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ад 10 кастрычніка 2013 года прызначаны настаяцелем прадстаўніцтва Беларускага экзархата ў Маскве.

30 мая 2011 года, у сувязі з пераўтварэннем Віцебскага духоўнага вучылішча ў семінарыю, прызначаны яе рэктарам.

Рашэннем Сінода БПЦ ад 26 чэрвеня 2014 года (журнал № 36) вызвалены ад пасады Сінадальнага аддзела Беларускага экзархата па турэмным служэнні.

Узнагароды

  • 1998 год — ордэн св. блгв. кн. Данііла Маскоўскага III ст.;
  • 2003 год — ордэн звг. Сергія Раданежскага II ст.;
  • 2013 год — ордэн св. блгв. кн. Данііла Маскоўскага II ст.;
  • 2018 год ― ордэн звг. Еўфрасінні Полацкай (БПЦ);
  • 2023 год — ордэн прп. Серафіма Сароўскага II ст.;
  • ордэн св. роўнаап. кн. Уладзіміра III ст.;
  • медаль прп. Сергія Раданежскага II ст.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.