Дзікае паляванне караля Стаха
Кампазітар
Лібрэтыст Святлана Міхайлаўна Клімковіч
Мова лібрэта беларуская
Крыніца сюжэту Дзікае паляванне караля Стаха
Год стварэння 1988
Першая пастаноўка 6 красавіка 1989
Месца першай пастаноўкі Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Месца дзеяння Беларусь
Час дзеяння XIX стагоддзе

«Дзікае паляванне караля Стаха»опера на беларускай мове ў дзвюх дзеях на музыку Уладзіміра Солтана паводле матываў аднайменнай аповесці У. Караткевіча. Лібрэта да оперы напісала С. Клімковіч.

Гісторыя стварэння

Праца кампазітара над буйным музычным творам паводле матываў Караткевіча адбывалася на працягу позніх 1980-х і ў 1988 годзе прыняла форму скончанай оперы. Прэм’ера адбылася ў красавіку 1989 года ў Дзяржаўным акадэмічным вялікім тэатры оперы і балета БССР. Музычным кіраўніком і дырыжорам быў народны артыст СССР Яраслаў Вашчак, які актыўна працаваў над пастаноўкай, але сканчаўся ад анкалагічнай хваробы за месяц да прэм’еры. У выніку яго працу завяршыў Аляксандр Анісімаў.

Адным з адметных творчых набыткаў оперы была сцэнаграфія савецкага і нямецкага мастака Эрнста Гейдэбрэхта, які ў той час працаваў галоўным мастаком у Вялікім тэатры оперы і балета БССР. За працу над «Дзікім паляваннем» Гейдэбрэхт атрымаў званне лаурэата Дзяржаўнай прэміі БССР, якое не змог прыняць у той час, бо хутка пасля пастаноўкі мастак з сям’ёй эміграваў у Германію[1]. Тым не менш, яго надзвычай паспяховыя мастацкія рашэнні год за годам ўзнаўляліся на працягу 21 года жыцця оперы на сцэне Нацыянальнага Вялікага тэатра[2].

У 2021 годзе опера атрымала новае сцэнічнае ўвасабленне з дадаткам музычнага матэрыялу з асабістага архіву кампазітара[3]. Былі абноўленыя дэкарацыі, касцюмы і сцэнічныя эфекты з выкарыстаннем лічбавай графікі ў эстэтыцы гатычных фільмаў жахаў.

Спекталь спалучыў лепшыя нацыянальныя і рамантычныя традыцыі і стаў адной з самых яркіх оперных пастановак.

Узнагароды

Зноскі

  1. Гордеева, Л. Эрнст Гейдебрехт: «Мне везло в жизни на очень хороших людей». // Deutsche Allgemeine Zeitung, 4 августа, 2011. .
  2. Легенды и Факты о Большом Театре. Тайны Беларуси. Минск: CTV. 13 декабря, 2019.
  3. У Вялікім тэатры адбылася прэм’ера оперы «Дзікае паляванне караля Стаха»

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.