Рымскі салдат з дзідай і шчытом (рэканструкцыя)

Дзіда — колючая, кідальная або колюча-сякучая халодная зброя. Даўжыня дзіды складала ад 3 да 4 метраў. Дзіды падзяляліся на кідальныя і цяжкія, апошнія прызначаліся для блізкага бою. У Рымскай арміі, дзіды выкарыстоўвалі цяжкія конныя легіёны (якія з'явіліся толькі ў V стагоддзі, бо былі скапіраваныя ў «варвараў», напрыклад «нямецкая кавалерыя»). Таксама дзіды выкарыстоўваліся фалангамі (дзіданосцы).

Звычайная дзіда складаецца з драўлянага тронка і металічнага наканечніка, форма якога можа быць самай разнастайнай (але не больш за 50 см).

Наканечнікі старажытных дзідаў да гэтага часу сустракаюцца пры архелагічных раскопках курганных могільнікаў.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.