Дзяўчына спяшаецца на спатканне | |
---|---|
| |
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 97 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1936 |
IMDb | ID 0027522 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Дзяўчына спяшаецца на спатканне» — поўнаметражная чорна-белая бытавая камедыя, пастаўленая Міхаілам Вернерам і рэжысёрам-дэбютантам Сяргеем Сідзялёвым. Прэм’ера адбылася 23 жніўня 1936 года. У 1987 годзе фільм быў пераагучаны.
Сюжэт
Масква, 1936 год. Прафесар Леанід Сяргеевіч Фёдараў і служачы-абуткавік «Маскааппрамсаюза» (у іншым эпізодзе фільма назва арганізацыі гучыць ужо як «Маскустскуррамутак») Мікалай Мікалаевіч Гураў, пакінуўшы сваіх жонак у Маскве, адпраўляюцца на курорт у Есентукі. Абодва забыліся дома пашпарты, і жонкі ідуць на пошту, каб іх выслаць. Дзяўчына-экспедытар на пошце, афармляючы бандэролі, адначасова дамаўлялася праз тэлефон пра спатканне і пераблытала канверты. У выніку Гураў атрымаў пашпарт прафесара Фёдарава, а прафесар — абуткавіка. Пасля масы камедыйных непаразуменняў усё высвятляецца з прыездам на курорт жонак пацярпелых.
Акцёры і ролі
- Барыс Петкер — прафесар Фёдараў
- Міхаіл Растоўцаў — Гураў
- Марыя Барабанава — дзяўчына-экспедытар на пошце
- Вера Страшнёва — жонка Гурава
- Яўгенія Плюта — Вера Мікалаеўна, жонка Фёдарава
- Аляксандр Беніямінаў тэлеграфіст
Літаратура
- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926-1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2