Дзяцькаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
Дятьковский район | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | раён | ||||
Уваходзіць у | Бранская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Дзяцькава | ||||
Дата ўтварэння | 1929 | ||||
Насельніцтва (2009) | 62 631 | ||||
Плошча | 1 420 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код | +7 48333 | ||||
Код аўтам. нумароў | 32 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзя́цькаўскі раён (руск.: Дятьковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дзяцькава.
Геаграфія
Плошча раёна — 1420 км². Асноўная рака — Балва, левы прыток Дзясны.
Гісторыя
5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Дзяцькаўскі раён. У 1963 годзе раён быў скасавана, у 1965 годзе адноўлены.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 62,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх паселішчах жыве каля 53,7 тыс. З астатніх 9 тыс. жыхароў каля 7 тыс. жывуць у трох найбуйнейшых сельскіх населеных пунктах (Слабадзішча, Беразіно, Дружба), пераважна ў шматкватэрных будынках з гарадскімі выгодамі.
№ | Населены пункт | Тып | Насельніцтва |
---|---|---|---|
1 | Дзяцькава | горад | 26 161 |
2 | Івот | пгт | 6 189 |
3 | Любахна | пгт | 6 067 |
4 | Быташ | пгт | 4 379 |
5 | Стар | пгт | 4 323 |
Усяго налічваецца 36 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 5 гарадскіх і 5 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы:
- Быташскае гарадское паселішча
- Дзяцькаўскае гарадское паселішча
- Івоцкае гарадское паселішча
- Любаханскае гарадское паселішча
- Старскае гарадское паселішча
Сельскія паселішчы:
- Бярэзінскае сельскае паселішча
- Вялікажукоўскае сельскае паселішча
- Вярхоўскае сельскае паселішча
- Нямерыцкае сельскае паселішча
- Слабадзішчанскае сельскае паселішча
Эканоміка
Дзяцькаўскі раён належыць да ліку прамысловых раёнаў. Па аб’ёме вырабленай прадукцыі раён займае другое месца ў вобласці. Прамысловасць раёна — пераважна шкляная і дрэваапрацоўчая, таксама развітая вытворчасць будматэрыялаў. У раёне 9 буйных прадпрыемстваў. Мае месца дадатная дынаміка прамысловай вытворчасці; так, за 2007 год аб’ём адгружанай прадукцыі склаў 5229,5 млн рублёў.
Транспарт
Праз раён праходзяць аўтадарога Р68 Бранск — Дзяцькава — Людзінава — Кіраў — траса А101 і чыгуначная лінія Бранск — Вязьма, дзякуючы чаму ўсе гарадскія паселішчы раёну маюць простае злучэнне з абласным цэнтрам. У горадзе Дзяцькава развіты гарадскі аўтобусны транспарт; існуе рэгулярнае аўтобуснае злучэнне з Масквой.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяцькаўскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі(недаступная спасылка) (руск.)
- Гісторыя адміністрацыйных пераўтварэнняў Бранскай вобласці(недаступная спасылка) (руск.)