Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — Дзяржкаммаёмасць | |
![]() Эмблема Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | Рэспубліка Беларусь |
Дата стварэння | 5 мая 2006 |
Папярэднія ведамствы |
Фонд дзяржаўнай маёмасці Міністэрства эканомікі Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | 220005, Мінск, Чырвоназоркавы зав., д. 12 |
Старшыня | Дзмітрый Феафанавіч Матусевіч |
Падведамны орган | Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь |
Сайт | gki.gov.by |
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь (Дзяржкаммаёмасць) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў галіне зямельных адносін, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, найменняў геаграфічных аб’ектаў, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь), за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, вядзенне адпаведных кадастраў, рэгістраў і рэестраў, а таксама дзяржаўнае рэгуляванне тапографа-геадэзічнай дзейнасці і землеўпарадкавання.
Дзяржкаммаёмасць падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
З мэтай правядзення ў Беларусі зямельнай рэформы, у 1991 годзе быў створаны Камітэт па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню. Пазней, у 1997 годзе, адбылося аб’яднанне землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службаў, і быў створаны Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. З 2002 года на яго былі ўскладзены таксама функцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на нерухомую маёмасць і здзелак з ім.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 289 «Аб структуры Урада Рэспублікі Беларусь» створаны Дзяржаўны камітэт па маёмасці шляхам далучэння Фонду дзяржаўнай маёмасці Міністэрства эканомікі да Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Структура
Сістэму Дзяржкаммаёмасці складаюць:
- Цэнтральны апарат:
- Старшыня
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і сувязях з грамадскасцю
- Аддзел эканомікі
- Аддзел фінансаў, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
- Аддзел спецыяльнай, арганізацыйнай работы і справаводства
- Аддзел інфармацыйных тэхналогій
- Першы намеснік Старшыні
- Аддзел кантролю эканамічнай дзейнасці
- Галоўнае ўпраўленне маёмасных адносін
- Упраўленне па распараджэнні маёмасцю рэспубліканскай уласнасці
- Упраўленне па пытаннях выкарыстання дзяржаўнай маёмасці
- Упраўленне ўліку маёмасці
- Намеснік Старшыні
- Упраўленне землеўпарадкавання
- Упраўленне геадэзіі і картаграфіі
- Аддзел кадастру
- Намеснік Старшыні
- Юрыдычнае ўпраўленне
- Аддзел рэгістрацыі і тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці
- Упраўленне ацэнкі
- Старшыня
- Тэрытарыяльныя фонды Дзяржкаммаёмасці па абласцях і горадзе Мінску;
- Дзяржаўныя арганізацыі і інстытуты, падпарадкаваныя Дзяржкаммаёмасці:
- Землеўпарадкавальныя арганізацыі
- Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
- Агенцтвы па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры
- Арганізацыі, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць
- Арганізацыі, якія аказваюць рыэлтарскія паслугі
- Навучальныя ўстановы
- Дзяржаўнае гандлёва-вытворчае аб’яднанне «Белрэсурсы»
Задачы
Галоўнымі задачамі Дзяржкаммаёмасці з’яўляюцца правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне зямельных адносін, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, найменняў геаграфічных аб’ектаў, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь), за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, вядзенне адпаведных кадастраў, рэгістраў і рэестраў, а таксама дзяржаўнае рэгуляванне тапографа-геадэзічнай дзейнасці і землеўпарадкавання, стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць дадзеныя віды эканамічнай дзейнасці.
Дзяржкаммаёмасць каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасць мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у гэтых абласцях.
Кіраўнікі
- Георгій Іванавіч Кузняцоў (5 мая 2006 — 27 снежня 2014).
- Андрэй Анатолевіч Гаеў (27 снежня 2014 — 2020).
- Дзмітрый Феафанавіч Матусевіч (з 4 чэрвеня 2020).