Палац | |
Дзяржаўны Крамлёўскі палац | |
---|---|
руск.: Государственный Кремлёвский дворец | |
55°45′05″ пн. ш. 37°36′56″ у. д. | |
Краіна | Расія |
Горад | Масква, Маскоўскі крэмль |
Архітэктурны стыль | савецкі мадэрнізм[d] |
Будаўнік | М.В.Пасохін |
Архітэктар | Міхаіл Васільевіч Пасохін[d], Ashot Mndoyants[d], Evgeny Stamo[d] і Pavel Shteller[d] |
Заснавальнік | Мікіта Хрушчоў |
Першае згадванне | 1958 |
Дата заснавання | 1961 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7731356000 |
Сайт | kremlinpalace.org |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржаўны Крамлёўскі палац (руск.: Госуда́рственный Кремлёвский дворе́ц; да 1992 года — Крамлёўскі палац з'ездаў) — палац, пабудаваны ў 1961 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Міхаіла Васільевіча Пасохіна (праект распрацоўвалі таксама Ашот Ашотавіч Мндаянц і Яўген Мікалаевіч Стамо) і пры падтрымцы М. Хрушчова.
Гісторыя
Будынак праектаваўся як пляцоўка для правядзення грамадска-палітычных мерапрыемстваў. У 1960—1980-х гадах яго сцены прымалі дэлегатаў XXII—XXVII з'ездаў КПСС. Акрамя розных сацыяльна-палітычных форумаў, Дзяржаўны Крамлёўскі палац выкарыстоўваецца і як сцэна для правядзення канцэртаў і тэатральных пастановак. Некаторы час ён знаходзіўся ў распараджэнні Акадэмічнага Вялікага тэатра. У цяперашні час на яго тэрыторыі знаходзіцца тэатр «Крамлёўскі балет». Кожную зіму ў яго сценах праводзіцца галоўная Навагодняя ёлка Расіі. Дзяржаўны Крамлёўскі палац, пабудаваны ў 1960-х гадах XX стагоддзя, як і 14-ы корпус Крамля, будынак не з'яўляецца помнікам архітэктуры Маскоўскага Крамля і не ўнесены ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крамлёўскі палац з'ездаў
- Афіцыйны сайт Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца