Дзяржаўная прэмія СССР
Апісанне ўзнагароды
Краіна  СССР
Тып ганаровае званне
Падставы ўзнагароджання выбітныя дасягненні ў галіны навукі і тэхнікі; літаратуры, мастацтвы і архітэктуры; у працы
Дата заснавання 1966
Першае 1967
Апошняе 1991
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ленінская прэмія
Малодшая прэмія Ленінскага камсамола[d]
Адпавядае Сталінская прэмія, Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржаўная прэмія СССР (1967-1991) — штогадовая дзяржаўная прэмія, заснаваная ЦК КПСС і Саветам Міністраў СССР ў 1966 годзе. Прэмія ўручалася з 1967 па 1991 гады ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі за выдатныя творчыя дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі, літаратуры і мастацтва. З'яўлялася пераемніцай Сталінскай прэміі, якая прысуджалася ў 1941-1954. Лаўрэаты Сталінскай прэміі маглі абмяняць свае медалі і дакументы на адпаведныя атрыбуты Дзяржпрэміі. У друкаванай ў СССР у 1960-1980-я гады даведачнай літаратуры «Дзяржаўнай» па палітычных меркаваннях называлася і сама Сталінская прэмія; менавіта яна стаіць за ўказаннямі накшталт «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, 1949 год".

Дзяржаўная прэмія СССР — другая па значнасці і па памеры грашовай узнагароды прэмія ў СССР пасля Ленінскай прэміі, уручалася ў СССР у перыяд з 1925 па 1935 і з 1957 па 1991 гады. Пры заснаванні Дзяржаўнай прэміі яе памер складаў 5000 рублёў (палову памеру Ленінскай прэміі).

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.