Гл. таксама Спіс дзяржаў — членаў ААН

У ААН у наш час уваходзіць 193 дзяржавы[1]. З міжнародна прызнаных незалежных дзяржаў у ААН не ўваходзіць толькі Дзяржава Палесціна і Святы Прастол, з часткова прызнаных — САДР, Кітайская Рэспубліка (Тайвань), Абхазія, Паўднёвая Асеція, Рэспубліка Косава, Паўночны Кіпр. З іх толькі САДР і Палесціна на гэты момант фармальна маюць права ў будучыні стаць членамі арганізацыі, паколькі, у адрозненне ад астатніх часткова прызнаных дзяржаў, яны з'яўляюцца былымі калоніямі і, у адпаведнасці з Дэкларацыяй ГА ААН аб дэкаланізацыі, у рамках ААН не прызнаецца чый-небудзь суверэнітэт над імі.[2] Асобным прадстаўніком з'яўляецца суб'ект міжнароднага права Мальтыйскі ордэн.

Члены і назіральнікі ААН

У наш час членамі ААН могуць быць толькі міжнародна-прызнаныя дзяржавы — суб'екты міжнароднага права. Паводле Статуту ААН, прыём у члены ААН адкрыты для ўсіх «міралюбівых дзяржаў, якія прымуць на сябе абавязацельствы, што ўтрымліваюцца ў гэтым Статуце, і якія, па меркаванню Арганізацыі, могуць і жадаюць гэтыя абавязацельствы выконваць.». «Прыём любой такой дзяржавы ў Члены Арганізацыі праводзіцца пастановай Генеральнай Асамблеі па рэкамендацыі Савета Бяспекі.». Для прыёму новага члена неабходна падтрымка прынамсі 9 з 15 дзяржаў — членаў Савета Бяспекі (пры гэтым варта ўлічваць, што 5 пастаянных членаў — Вялікабрытанія, Кітай, Расія, ЗША і Францыя — могуць накласці на рашэнне вета, прагаласаваўшы супраць), пасля чаго пытанне перадаецца ў Генасамблею, дзе для прыняцця рэзалюцыі аб ўступленні патрабуецца большасць у дзве траціны. Новая дзяржава становіцца членам ААН з даты рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі.[3]

Сярод першапачатковых членаў ААН былі краіны, якія не з'яўляліся паўнапраўнымі міжнародна-прызнанымі дзяржавамі (саюзныя рэспублікі СССР Беларуская ССР і Украінская ССР, калонія Вялікабрытаніі Брытанская Індыя, пратэктарат ЗША Філіпіны), а таксама фактычна незалежныя дамініёны Вялікабрытаніі Аўстралійскі Саюз, Канада, Новая Зеландыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз.

У верасні 2011 года заяўку на прыняцце ў члены ААН падала Палесцінская аўтаномія (часткова-прызнаная Дзяржава Палесціна). Задавальненне гэтай заяўкі было адкладзена да палесцінска-ізраільскага ўрэгулявання і ўсеагульнага міжнароднага прызнання Палесціны[4], аднак, 29 лістапада 2012 года па выніках галасавання ў Генеральнай Асамблеі ААН (138 галасоў «за», 9 — «супраць», 41 краіна ўстрымалася) «падала Палесціне статус дзяржавы-назіральніцы пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая не з'яўляецца яе членам, без шкоды для набытых правоў, прывілеяў і ролі Арганізацыі вызвалення Палесціна ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый як прадстаўніка палесцінскага народа паводле адпаведных рэзалюцый і практыкі»[5].

Акрамя статусу члена, існуе статус назіральніка ААН, які можа папярэднічаць уступленню ў рады паўнапраўных членаў. Статус назіральніка прысвойваецца шляхам галасавання ў Генеральнай Асамблеі ААН, рашэнне прымаецца простай большасцю. Назіральнікамі ААН, а таксама членамі спецыялізаваных устаноў ААН (напрыклад, ЮНЕСКА) могуць быць як прызнаныя, так і часткова прызнаныя дзяржавы і дзяржаўныя ўтварэнні.[6] Так, назіральнікамі з'яўляюцца Ватыкан, Палесціна (да 1974 — АВП, затым да 2012 — Палесцінская аўтаномія ў якасці суб'екта-назіральніка), Мальтыйскі ордэн, а таксама некаторы час былі, напрыклад, Аўстрыя, Італія, Фінляндыя, Японія, Швейцарыя і іншыя краіны, якія мелі, але часова не скарысталіся правам уступлення па розных прычынах.

Першапачатковыя члены ААН

Да першапачатковых членаў ААН адносяцца 50 дзяржаў, якія падпісалі Статут ААН на канферэнцыі ў Сан-Францыска 26 чэрвеня 1945 года, а таксама Польшча, якая адсутнічала там.

«Польскае пытанне»

На момант правядзення канферэнцыі ў Сан-Францыска, Польшча знаходзілася ў працэсе аднаўлення незалежнасці пасля свайго «чацвёртага падзелу» і не мела адзінага і агульнапрызнанага ўрада. Непасрэдна на тэрыторыі Польшчы дзейнічаў прасавецкі Часовы ўрад («Люблінскі ўрад»), тады як у Лондане знаходзіўся міжнародна прызнаны Польскі ўрад у выгнанні. Пад ціскам СССР, Польшча была ўключана ў спіс краін-падпісантаў Статуту ААН, а 5 ліпеня 1945 года Вялікабрытанія і ЗША прызналі Часовы ўрад Польшчы ў якасці законнага. Статут ААН Польшча падпісала 24 кастрычніка 1945 года.

Члены ААН без фармальнай дзяржаўнай незалежнасці

У колькасць першапачатковых членаў ААН уваходзіла 8 тэрыторый, якія не валодалі фармальнай незалежнасцю:

Цяпер, калі ў ААН уваходзяць толькі незалежныя дзяржавы, гэта выглядае парадаксальнай сітуацыяй, аднак у 1945 годзе, да распаду каланіяльных імперый у 1960-х гадах, міжнароднае ўстройства была значна больш складаным з-за існавання мноства формаў залежных дзяржаў без фармальнай незалежнасці, якія тым не менш валодалі самакіраваннем і міжнародным прызнаннем.

Рэшткі ранейшай міжнароднай сістэмы захаваліся цяпер у форме «асацыяваных дзяржаў», некаторыя з якіх з'яўляюцца членамі ААН. Буйных дзяржаў сярод іх няма.

Прысутнасць Беларускай ССР і Украінскай ССР у спісе першапачатковых членаў ААН выглядае цалкам прымальна з пункту гледжання міжнароднага права 40-х гадоў XX стагоддзя. Гэтыя рэспублікі, як і ўсе іншыя саюзныя рэспублікі з'яўляліся дзяржавамі, і паводле Канстытуцыі СССР 1936 года (у рэдакцыі 1944 года[7]), мелі:

  • абмежаваны суверэнітэт (артыкул 15);
  • уласную Канстытуцыю (артыкул 16);
  • права свабоднага выхаду са складу СССР (артыкул 17);
  • права на замежнапалітычную дзейнасць, уключаючы заключэнне міжнародных дагавораў і абмен дыпламатычнымі місіямі з іншым дзяржавамі (артыкул 18-а);
  • права на ўласныя воінскія фарміраванні (артыкул 18-б).

Спіс першапачатковых членаў ААН

Дата ўступленняДзяржаваКаментарый
1 лістапада 1945 Аўстралія

3 сакавіка 1986 — незалежнасць ад  Вялікабрытанія.

24 кастрычніка 1945 Аргенціна
24 кастрычніка 1945 Беларуская ССР
(цяпер —  Беларусь)
27 снежня 1945 Бельгія
14 лістапада 1945 Балівія
24 кастрычніка 1945 Бразілія
24 кастрычніка 1945 Вялікабрытанія
15 лістапада 1945 Венесуэла
24 кастрычніка 1945 Гаіці
21 лістапада 1945 Гватэмала
17 снежня 1945 Гандурас
25 кастрычніка 1945Грэцыя Каралеўства Грэцыя
(цяпер —  Грэцыя)
24 кастрычніка 1945 Данія
24 кастрычніка 1945 Дамініканская Рэспубліка
24 кастрычніка 1945Егіпет Каралеўства Егіпет
(цяпер —  Егіпет)
З 21 студзеня 1958 года па 13 кастрычніка 1961 года быў аб'яднаны з Сірыяй у адзіную дзяржаву  Аб’яднаная Арабская Рэспубліка. Пасля аднаўлення незалежнасці Сірыяй, захоўваў «аб'яднаную» назву да 2 верасня 1971 года
24 кастрычніка 1945 Брытанская ІндыяНа момант падпісання Статуту ААН — частка Брытанскай імперыі, складалася з сучасныя Індыя Індыю,  Пакістан,  Бангладэш і М’янма Бірму
21 снежня 1945Ірак Каралеўства Ірак
(цяпер —  Ірак)
24 кастрычніка 1945Іран Шаханшахская Дзяржава Іран
(цяпер —  Іран)
9 лістапада 1945 КанадаНа момант падпісання Статуту ААН — дамініён Брытанскай Імперыі. З 17 красавіка 1982 года — незалежная дзяржава
24 кастрычніка 1945 Тайвань
(цяпер —  Кітай)
З 1949 года кантралюе толькі Тайвань і суседнія астравы. 25 кастрычніка 1971 года, у адпаведнасці з Рэзалюцыяй 2758 Генеральнай Асамблеі ААН яе месца, уключаючы месца Пастаяннага члена Савета Бяспекі ААН, заняла Кітай Кітайская Народная Рэспубліка
5 лістапада 1945 Калумбія
2 лістапада 1945 Коста-Рыка
24 кастрычніка 1945 Куба
2 лістапада 1945 Ліберыя
24 кастрычніка 1945 Ліван
24 кастрычніка 1945 Люксембург
7 лістапада 1945 Мексіка
10 снежня 1945 Нідэрланды
24 кастрычніка 1945 Нікарагуа
24 кастрычніка 1945 Новая ЗеландыяНа момант падпісання Статуту ААН — дамініён Брытанскай Імперыі. З 13 снежня 1986 года — незалежная дзяржава
27 лістапада 1945 Нарвегія
13 лістапада 1945 Панама
24 кастрычніка 1945 Парагвай
24 кастрычніка 1945 Перу
24 кастрычніка 1945 ПольшчаЯк Рэспубліка Польшча. Не прысутнічала на Канферэнцыі ў Сан-Францыска з-за рознагалоссяў Вялікабрытаніі і ЗША з Савецкім Саюзам адносна законнага польскага ўрада. 5 ліпеня 1945 года Вялікабрытанія і ЗША прызналі прасавецкі Часовы ўрад Польшчы («Люблінскі ўрад»), што дазволіла Польшчы падпісаць Статут ААН. З 1952 года — Польская Народная Рэспубліка, з 1989 года — ізноў Рэспубліка Польшча
24 кастрычніка 1945 Сальвадор
24 кастрычніка 1945 Саудаўская Аравія
24 кастрычніка 1945 СірыяЗ 21 студзеня 1958 года па 13 кастрычніка 1961 года была аб'яднана з Егіптам у адзіную дзяржаву  Аб’яднаная Арабская Рэспубліка
24 кастрычніка 1945 ЗША
24 кастрычніка 1945 СССР
(цяпер —  Расія)
24 кастрычніка 1945 Турцыя
24 кастрычніка 1945 Украінская ССР
(цяпер —  Украіна)
18 снежня 1945 Уругвай
24 кастрычніка 1945 ФіліпіныЯк Садружнасць Філіпіны. На момант падпісання Статуту ААН — самакіравальная тэрыторыя, пратэктарат ЗША. З 4 ліпеня 1946 года — незалежная дзяржава Рэспубліка Філіпіны
24 кастрычніка 1945 Францыя
24 кастрычніка 1945 Чэхаславакія
(цяпер дзяржавы-правапераемніка няма)
Як Чэхаславацкая Рэспубліка. З 1960 года — Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка, з 1990 года — Чэшская і Славацкая Федэратыўная Рэспубліка. Выйшла са складу ААН 1 студзеня 1993 года пасля распаду на незалежныя дзяржавы Чэхія Чэхію і Славакія Славакію
24 кастрычніка 1945 Чылі
21 снежня 1945 Эквадор
24 кастрычніка 1945Эфіопія Эфіопская імперыя
(цяпер —  Эфіопія)
24 кастрычніка 1945 Югаславія
(цяпер дзяржавы-правапераемніка няма)
У 1992-93 гадах Югаславія распалася на некалькі незалежных дзяржаў, якія пасля самастойна ўвайшлі ў ААН. 1 лістапада 2000 года ў ААН уступіла  СР Югаславія, якая не з'яўляецца правапераемніцай першапачатковай Югаславіі. Пасля абвяшчэння 3 чэрвеня 2006 года незалежнасці Чарнагорыяй, членства Саюзнай рэспублікі Югаславіі перайшло да  Сербія
7 лістапада 1945Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Паўднёва-Афрыканскі Саюз (цяпер —  Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка)На момант падпісання Статуту ААН — дамініён Брытанскай Імперыі, з 31 мая 1961 года — незалежная дзяржава  Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (ПАР)

Краіны якія ўвайшлі ў ААН у 1946—2011 гадах

На працягу 19462011 у ААН былі прыняты яшчэ 142 дзяржавы:

1940-я гады

Дата ўступленняДзяржаваКаментарый
19 лістапада 1946 Афганістан
19 лістапада 1946 Ісландыя
19 лістапада 1946 Швецыя
16 снежня 1946 Тайланд (як Сіям)
30 верасня 1947 Еменскае Мутавакілійскае Каралеўства

(цяпер —  Емен)

30 верасня 1947 Пакістан14 жніўня 1947 — незалежнасць ад Вялікабрытаніі
афіц. — Дамініён Пакістан
19 красавіка 1948 М’янма (Бірма)

(цяпер —  М’янма)

4 студзеня 1948 — незалежнасць ад Вялікабрытаніі
афіц. — Бірманскі саюз
11 мая 1949 Ізраіль

1950-я гады

Дата ўступленняДзяржаваКаментарый
28 верасня 1950 ІнданезіяУ пісьме ад 20 студзеня 1965 года Інданезія абвясціла пра сваё рашэнне выйсці з Арганізацыі Аб'яднаных Нацый «на гэтым этапе і ў цяперашніх умовах». У тэлеграме ад 19 верасня 1966 года яна абвясціла пра сваё рашэнне аб «аднаўленні поўнага супрацоўніцтва з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і ўдзелу ў яе дзейнасці». 28 верасня 1966 года Генеральная Асамблея прыняла да ўвагі гэта рашэнне і прэзідэнт запрасіў прадстаўнікоў Інданезіі заняць месца ў Асамблеі[8].
14 снежня 1955 Аўстрыя
14 снежня 1955 Албанія
14 снежня 1955 Балгарыя
14 снежня 1955 Венгрыя
14 снежня 1955 Іарданія
14 снежня 1955 Ірландыя
14 снежня 1955 Іспанія
14 снежня 1955 Італія
14 снежня 1955 Камбоджа
14 снежня 1955 Лаос
14 снежня 1955 ЛівіяЗ 1951 года — Каралеўства Лівія, з 1969 Вялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя, з 2011 года як Лівійская Рэспубліка
14 снежня 1955 Непал
14 снежня 1955 Партугалія
14 снежня 1955 Румынія
14 снежня 1955 Фінляндыя
14 снежня 1955 Шры-Ланкада 1972 — Цэйлон
12 лістапада 1956 Марока
12 лістапада 1956 Судан
12 лістапада 1956 Туніс
18 снежня 1956 Японія
8 сакавіка 1957 Гана
17 верасня 1957 Малайзіяда 1963 — Малая, 16 верасня 1963 года назва была зменена на  Малайзія,[9] пасля далучэння да новай федэрацыі  Сінгапура, Сабаха (Паўночнае Барнеа) і Саравака.
 Сінгапур стаў незалежнай дзяржавай 9 жніўня 1965 года і членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 21 верасня 1965 года.[8]
12 снежня 1958 Гвінея

1960-я гады

Дата ўступленняДзяржаваКаментарый
20 верасня 1960 Кот-д’Івуарраней — Бераг Слановай Косці
20 верасня 1960 Буркіна-Фасораней — Верхняя Вольта
20 верасня 1960 Габон
20 верасня 1960 Бенінраней — Рэспубліка Дагамея
20 верасня 1960 Камерун
20 верасня 1960 Кіпр
20 верасня 1960 Рэспубліка Конга
20 верасня 1960 ДР Конгада 1964 —  Рэспубліка Конга, да 1971 — Дэмакратычная Рэспубліка Конга, затым —  Заір
20 верасня 1960 Мадагаскар
20 верасня 1960 Нігер
20 верасня 1960 Самалі
20 верасня 1960 Тога
20 верасня 1960 ЦАР
20 верасня 1960 Чад
28 верасня 1960 Малі
28 верасня 1960 Сенегал
7 кастрычніка 1960 Нігерыя
27 верасня 1961 Сьера-Леонэ
27 кастрычніка 1961 Маўрытанія
27 кастрычніка 1961 Манголія
14 снежня 1961 Танзанія14 снежня 1961 у члены ААН была прынята Танганьіка, а 16 снежня 1963 — Занзібар. 26 красавіка 1964 набыло моц пагадненне аб аб'яднанні Занзібара з Танганьікай у адну дзяржаву — Танзанію, датай уступлення якой у ААН лічыцца дзень 14 снежня 1961
18 верасня 1962 Бурундзі
18 верасня 1962 Руанда
18 верасня 1962 Трынідад і Табага
18 верасня 1962 Ямайка
8 кастрычніка 1962 Алжыр
25 кастрычніка 1962 Уганда
14 мая 1963 Кувейт
16 снежня 1963 Кенія
1 снежня 1964 Замбія
1 снежня 1964 Малаві
1 снежня 1964 Мальта
21 верасня 1965 Гамбія
21 верасня 1965 Мальдывы
21 верасня 1965 Сінгапур
20 верасня 1966 Гаяна
17 кастрычніка 1966 Батсвана
17 кастрычніка 1966 Лесота
9 снежня 1966 Барбадас
14 снежня 1967 НДР Еменда 1970 —  НДР Емен, у 1990 увайшла ў  Емен
24 красавіка 1968 Маўрыкій
24 верасня 1968 Эсваціні
12 лістапада 1968 Экватарыяльная Гвінея

1970-я гады

Дата ўступленняДзяржаваКаментарый
13 кастрычніка 1970 Фіджы
21 верасня 1971 Бахрэйн
21 верасня 1971 Бутангл. Рэзалюцыю Савета Бяспекі ААН № 292 (1971)
21 верасня 1971 Катар
7 кастрычніка 1971 Аман
25 кастрычніка 1971 КНРЗ 1949 года кантралюе мацерыковы Кітай. 25 кастрычніка 1971 года, у адпаведнасці з Рэзалюцыяй 2758 Генеральнай Асамблеі ААН заняла месца Кітайскай Рэспублікі, уключаючы месца Пастаяннага члена Савета Бяспекі ААН
9 снежня 1971 ААЭ
18 верасня 1973 ГДР
(спыніла існаванне)

3 кастрычніка 1990 — адбылося аб'яднанне Германіі,  ГДР спыніла сваё існаванне і ўвайшла ў склад  ФРГ

18 верасня 1973 ФРГ
(цяпер як Германія)
18 верасня 1973 Багамы
17 верасня 1974 Бангладэш
17 верасня 1974 Гвінея-Бісау
17 верасня 1974 Грэнада
16 верасня 1975 Каба-Вердэ
16 верасня 1975 Мазамбік
16 верасня 1975 Сан-Тамэ і Прынсіпі
10 кастрычніка 1975 Папуа — Новая Гвінея
12 лістапада 1975 Каморы
4 снежня 1975 Сурынам
21 верасня 1976 Сейшэльскія Астравы
1 снежня 1976 Ангола
15 снежня 1976 Самоа
20 верасня 1977 В’етнам
20 верасня 1977 Джыбуці
19 верасня 1978 Саламонавы Астравы
18 снежня 1978 Дамініка
18 верасня 1979 Сент-Люсія

1980-я гады

Дата ўступленняДзяржаваКаментарый
25 жніўня 1980 Зімбабвэ
16 верасня 1980 Сент-Вінсент і Грэнадзіны
15 верасня 1981 Вануату
25 верасня 1981 Беліз
11 лістапада 1981 Антыгуа і Барбуда
23 верасня 1983 Сент-Кітс і Невіс
21 верасня 1984 Бруней

1990-я гады

Дата ўступленняДзяржаваКаментарый
23 красавіка 1990 Намібія
18 верасня 1990 Ліхтэнштэйн
17 верасня 1991 КНДР
17 верасня 1991 Латвія
17 верасня 1991 Літва
17 верасня 1991 Маршалавы Астравы
17 верасня 1991 Федэратыўныя Штаты Мікранезіі
17 верасня 1991 Рэспубліка Карэя
17 верасня 1991 Эстонія
2 сакавіка 1992 Азербайджан
2 сакавіка 1992 Арменія
2 сакавіка 1992 Казахстан
2 сакавіка 1992 Кыргызстан
2 сакавіка 1992 Малдова
2 сакавіка 1992 Сан-Марына
2 сакавіка 1992 Таджыкістан
2 сакавіка 1992 Туркменістан12 снежня 1995 года была прынята (без галасавання[10]) Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН № 50/80, у якой ААН «прызнае і падтрымлівае абвешчаны Туркменістанам статус пастаяннага нейтралітэту»
2 сакавіка 1992 Узбекістан
22 мая 1992 Боснія і Герцагавіна
22 мая 1992 Славенія
22 мая 1992 Харватыя
31 ліпеня 1992 Грузія
19 студзеня 1993 Славакія
19 студзеня 1993 Чэхія
8 красавіка 1993 Паўночная Македонія
28 ліпеня 1993 Андора
28 ліпеня 1993 Манака
28 ліпеня 1993 Эрытрэя
15 снежня 1994 Палау
14 верасня 1999 Кірыбаці
14 верасня 1999 Науру
14 верасня 1999 Тонга

2000-я гады

Дата ўступленняДзяржаваКаментарый
5 верасня 2000 Тувалу
1 лістапада 2000 СР Югаславія
(цяпер —  Сербія)
10 верасня 2002 Швейцарыя
27 верасня 2002 Усходні Тымор
28 чэрвеня 2006 Чарнагорыя

2010-я гады

Дата ўступленняДзяржаваКаментарый
14 ліпеня 2011[1] Паўднёвы Судан

Зноскі

  1. 1 2 Рэспубліка Паўднёвы Судан стала 193-м дзяржавай — членам ААН // Вэб-сайт ААН
  2. Аднак, магчымасць уступіць у ААН адкладзена да вызначэння статусу гэтых тэрыторый і міжнароднага ўрэгулявання (Марока кантралюе прыбярэжную частку Заходняй Сахары, Ізраіль кантралюе Заходні бераг ракі Іардан).
  3. Дзяржавы — члены ААН. Пра членства
  4. Махмуд Абас перадаў Генеральнаму сакратару ААН заяўку пра прыём Палесціны ў члены Арганізацыі
  5. Генеральная Асамблея ААН 138 галасамі «за» падала Палесціне статус дзяржавы-назіральніцы пры ААН, якая не з'яўляецца яе членам
  6. Пра пастаянных назіральнікаў
  7. Канстытуцыя СССР у рэдакцыі 1 лютага 1944 года
  8. 1 2 United Nations Member States (2006) (англ.). — Дзяржавы-члены ААН на Wikisource. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 17 лютага 2011.
  9. Agreement relating to Malaysia between United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland, Federation of Malaya, North Borneo, Sarawak and Singapore (англ.)(недаступная спасылка). — Пагадненне аб стварэнні Малайскай Федэрацыі на Wikisource. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 29 ліпеня 2010.
  10. "Рэзалюцыі 50-й сесіі (1995–1996 гады)"(недаступная спасылка). www.un.org. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2016. Праверана 15 снежня 2012.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.