Гістарычная дзяржава | |||
Дзяржава маратхаў | |||
---|---|---|---|
маратхі: मराठा साम्राज्य | |||
|
|||
|
|||
1674 — 1820
|
|||
Сталіца | Райгад, Пуна | ||
Мова(ы) | Маратхі | ||
Рэлігія | Індуізм | ||
Грашовая адзінка | Рупія, Пайса | ||
Плошча | 2 800 000 км² | ||
Насельніцтва | 150 000 000 чал. (1700) | ||
Форма кіравання | манархія | ||
Чхатрапаці (імператар) | |||
• 1674—1680 | Шываджы | ||
• 1680—1689 | Самбхаджы | ||
• 1689—1700 | Раджарам I | ||
• 1700—1707 | Тарабай | ||
• 1707—1749 | Шахуджы I | ||
• 1749—1777 | Раджарам II | ||
• 1777—1808 | Шахуджы II | ||
• 1808—1819 | Пратап Сінгх | ||
Гісторыя | |||
• 21 красавіка 1674 | стварэнне дзяржавы | ||
• 21 верасня 1820 | уваходжанне ў склад Брытанскай Індыі | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маратха, альбо Маратхская імперыя ці Маратхская канфедэрацыя (मराठा साम्राज्य) — буйная індуістская дзяржава, створаная ў 1674 годзе маратхамі на чале з Шываджы на тэрыторыі сучаснага штата Махараштра і прылеглых да яго землях. Сталіца — Райгад.
Пачынаючы з кіравання ўнукаў Шываджы ў маратхскай дзяржаве нарастаюць цэнтрабежныя тэндэнцыі. Пра сваю самастойнасць ад пэшвы (першага міністра) аб’яўляюць намеснікі Берара (з цэнтрам у Нагпуры) і Малвы (з цэнтрам у Індауры). У 1720-я і 1730-я гады маратхскія валадарствы ператвараюцца ў кааліцыю маратхских княстваў, сярод якіх адным з найдужэйшых становіцца Гваліяр.
У 1761 годзе маратхскія ўладары патрывалі знішчальнае паражэнне пад Паніпатам ад афганскіх войскаў Ахмад-Шаха Дурані. У новай палітычнай сітуацыі маратхскія князі прыняліся за перадзел сваіх валадарстваў: гваліярскі раджа заняў Дэлі, а кіраўнік Малвы прысвоіў частку Раджастхана і Пенджаба.
Гэтымі звадамі не прамінула скарыстацца Брытанская Ост-Індская кампанія. У час трох англа-маратхскіх войнаў (1775—1782, 1803—1805, 1817—1818) брытанцы адабралі ў маратхаў Дэлі і некаторыя іншыя тэрыторыі, а самі князі ператварыліся ў васалаў Ост-Індскай кампаніі.
Літаратура
- Маратхскія княствы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 105. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржава маратхаў