Гістарычная дзяржава | |||||
Канійскі султанат Сельджукскі султанат | |||||
---|---|---|---|---|---|
перс.: سلجوقیان روم | |||||
|
|||||
1077 — 1307
|
|||||
Сталіца |
|
||||
Мова(ы) | візантыйская мова[d], персідская, Old Anatolian Turkish[d] і Proto-Oghuz[d] | ||||
Афіцыйная мова | персідская | ||||
Рэлігія | іслам | ||||
Плошча |
|
||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржава Сельджукідаў, Сельджукская дзяржава, Канійскі султанат — феадальная дзяржава на тэрыторыі Блізкага і Сярэдняга Усходу. Існавала ў 11—12 ст.
Узнікла ў сяр. 11 ст. у выніку заваёваў цюркаў-агузаў (сельджукаў) пад началам дынастыі Сельджукідаў. Пачаткова ў склад дзяржавы ўвайшлі Харасан, Харэзм, Заходні Іран, Азербайджан і Ірак. Да канца 11 ст. былі заваяваныя Арменія, Малая Азія, Сірыя, Палесціна, былі падпарадкаваны Грузія, Шырван і Маверанахр. У дзяржаве склалася сістэма феадальнага землеўладання на аснове ікта — умоўнага падаравання султанам зямельных надзелаў за вайсковую службу. З канца 11 ст. слаба эканамічна і этнаграфічна звязаныя тэрыторыі дзяржавы сталі паступова адасабняцца. Сепаратысцкія імкненні буйных землеўдаладальнікаў і феадальныя міжусобіцы канчаткова падарвалі моц дзяржавы. У 1118 яна была падзелена паміж султанамі Махмудам і Санджарам, пасля смерці Санджара (1157) Сельджукская дзяржава канчткова распалася на шэраг дробных дзяржаў.
Літаратура
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 640 с.: іл., карты. С.472,473