Дзяніс Уладзіміравіч Сідарэнка
Нараджэнне 10 сакавіка 1976(1976-03-10) (48 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, пасол Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяніс Сідарэнка (нар. 10 сакавіка 1976, Мінск) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

У 1998 годзе скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці міжнародныя адносіны. Мае дыплом Міжнароднай праграмы палітычных і сацыяльных навук Інстытута палітычных навук г. Парыжа (1996—1997 гг.).

1998—2002 гг. — Супрацоўнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва, дэпартамента Еўропы МЗС Беларусі.

2002—2005 гг. — Намеснік кіраўніка Пастаяннай дэлегацыі Рэспублікі Беларусі ў АБСЕ, г. Вена.

2005—2009 гг. — Начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы МЗС Беларусі.

2009—2013 гг. — Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі / намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у г. Вена.

2013—2016 гг. — Начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Беларусі.

з 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія[1].

Жанаты, мае дачку.

Валодае беларускай, рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.