Дзяніс Прохараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1995 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Камандаваў | полк Каліноўскага |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Дзяніс Прохараў, пазыўны Кіт (нар. 1995, Беларусь) — украінскі ваеннаслужачы, беларускі добраахвотнік, камандзір палка Каліноўскага.
Біяграфія
У канцы 2014 года[1] у 18 гадоў з’ехаў з Беларусі ва Украіну, у 2015 годзе далучыўся да палка «Азоў»[2]. Быў інструктарам па фізічнай падрыхтоўцы, пазней прайшоў курс павышэння кваліфікацыі і стаў інструктарам па тактычнай падрыхтоўцы. У 2015 годзе Прохараў ваяваў пад Мар’інкай Данецкай вобласці ў складзе тактычнай групы «Беларусь»[3].
У ліпені 2019 года Прохараў атрымаў украінскае грамадзянства[4].
З пачаткам расійскага ўварвання ў 2022 годзе Прохараў далучыўся да абароны Кіева, удзельнічаў у баі за Бучу 3 сакавіка 2022 года, атрымаў аскепкавае раненне[3].
Узнагароды
- медаль Ордэна Пагоні (2024)[5].
Крыніцы
- ↑ «Возможно, нам не придется ехать в Беларусь на танках. Может, все решится само собой». Большое интервью с командиром полка Калиновского (руск.). Зеркало (15 чэрвеня 2022). Праверана 7 красавіка 2024.
- ↑ Камандзір палка Каліноўскага пра бой у Бучы . belsat.eu. Праверана 7 красавіка 2024.
- 1 2 «Мне стыдно, что у меня такой сын». Авторы покаянных видео пришли к матерям беларусов, воюющих на стороне Украины (руск.). Медиазона Беларусь. Праверана 7 красавіка 2024.
- ↑ Літвінава, Алена. Яшчэ адзін беларускі добраахвотнік атрымаў грамадзянства Ўкраіны . Радыё Свабода (18 ліпеня 2019). Праверана 7 красавіка 2024.
- ↑ Рада БНР узнагародзіла розных дзеячоў за заслугі перад беларускім народам . Рацыя (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.