Баскетбол
Дзяніс Коршук
Нарадзіўся 2 сакавіка 1978(1978-03-02) (46 гадоў) ці 1978[1]
Грамадзянства
Рост 202 см
Пазіцыя лёгкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
1995—1999 РТІ
1999—2004 Гродна-93
2004—2005 Асторыя Быдгашч
2005 Віталюр
2005—2006 Шлёнск Уроцлаў
2006—2008 АЗС Кашалін[d]
2008—2011 Мінск-2006
2011—2012 Адэса[d]
2012—2014 Цмокі-Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Дзяніс Коршук (нар. 2 сакавіка 1978, г. Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Майстар спорту. Адзінаццаціразовы чэмпіён Беларусі[2].

Кар’ера

Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Міхаіл Аркадзевіч Фейман. Гуляў за каманды: РТІ (Мінск, 1995—1999), «Гродна-93» (1999—2004)[3], «Асторыя» (Быдгашч, Польшча, 2004/05), «Віталюр» (Мінск, 2005)[4], «Шлёнск» (Уроцлаў, Польшча, 2005/06), АЗС «Кашалін» (Польшча, 2006—2008), «Мінск-2006» (2008—2011), «Адэса» (Украіна, 2011/12), «Цмокі-Мінск» (2012—2014). Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1996—2012 гадах.

Пасля заканчэння гульнявой кар’еры стаў кіраўніком фітнэс-клуба «Densport» у Мінску. Выступаў у Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі за «Віталюр», стаў чемпіёнам НБЛ-2015/16 і 2022/23. У 2023 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб рэзервовай каманды БК «Мінск»[5].

Дасягненні

Заўвагі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.