Дзяніс Варанцоў
Дата нараджэння 17 красавіка 1975(1975-04-17) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, піяніст
Інструменты фартэпіяна, бас-гітара, гітара і ударныя музычныя інструменты
Калектывы «J:морс», «Мантана»
Супрацоўніцтва Алёна Свірыдава, «Open Space»

Дзяніс Варанцоў (17 красавіка 1975, Мінск) — музыкант, піяніст, удзельнік гурта «J:морс».

Біяграфія

На сцэне пачаў выступаць у школе. Скончыў Мінскае музыкальнае вучылішча па класу фартэпіяна ў 1996 годзе.

Быў удзельнікам розных мінскіх рок-гуртоў. У 1999—2002 гадах — клавішнік гурта «Мантана» (дзе працаваў з Раманам Арловым і Паўлам Трацяком). Пасля — клавішнік Алёны Свірыдавай. Таксама супрацоўнічаў у якасці аранжоўніка са шматлікімі беларускімі выканаўцамі, сярод іх «Тайланд», «Merry Poppins», Карыяна, Вера Карэтнікава, Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Паліна Смолава, Ларыса Грэбалёва, Марыэль, Нілс.

З групай «J:морс» Дзяніс Варанцоў пачаў супрацоўнічаць у 2003 годзе, зрабіўшы аранжыроўку песні «Монтевидео». Нязменным удзельнікам стаў у 2004 годзе. Акрамя клавішных грае на ўдарных, бас-гітары і гітары — у 2009 годзе ён самастойна запісаў усе інструментальныя партыі да песні «Ваўкі».

У 1996 скончыў Мінскае музычнае вучылішча па класе фартэпіяна.

Літаратура

  • А.Р. ВАРАНЦОЎ ДЗЯНІС (Воронцов Денис, Varantsou Dzianis) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 53–54. — 368 с. 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.