![]() Дзяніс Палякоў | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дзяніс Аляксандравіч Палякоў | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 красавіка 1991[1][2][…] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 33 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Дзяніс Палякоў (нар. 17 красавіка 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца ізраільскага клуба «Хапаэль» з Хайфы і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
З 2007 года гуляў за салігорскі «Шахцёр», у пачатку 2010 года дзякуючы Эдуарду Малафееву ўпершыню трапіў у асноўны склад і хутка там замацаваўся на пазіцыі правага абаронцы.
10 снежня 2011 года было заключана пагадненне аб пераходзе Палякова ў барысаўскі БАТЭ[4]. У Барысаве спачатку гуляў як цэнтральны абаронца, але потым стаў асноўным правым абаронцам.
Пачатак сезона 2013 быў прапушчаны з-за траўмы, і толькі з чэрвеня Дзяніс стаў трывала трапляць у асноўны склад. У другой палове 2013 выступаў як цэнтральны абаронца, на гэтай пазіцыі чаргаваўся з Віталем Гайдучыкам і Ягорам Філіпенкам.
З пачатку сезона 2014 канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны барысаўчан. У другой палове сезона 2015, у сувязі з траўмай Максіма Жаўнерчыка, выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У пачатку сезона 2016 прапусціў шэраг матчаў з-за траўмы, пазней вярнуўся на пазіцыю цэнтральнага абаронцы.
У снежні 2017 года падпісаў кантракт з кіпрскім клубам АПОЭЛ да 2020 года[6]. У сезоне 2017/18 разам з АПОЭЛам стаў чэмпіёнам Кіпра. Аднак, не быў уключаны ў заяўку на еўракубкі на сезон 2018/19, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з кіпрскім клубам[7].
Неўзабаве пасля зыходу з АПОЭЛа стаў трэніравацца з БАТЭ і ў выніку зноў стаў іграком барысаўскага клуба[8]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.
У снежні 2018 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Урал»[9]. Выступаў у стартавым складзе каманды, у пачатку сезона 2019/20 заставаўся на лаўцы запасных, пазней вярнуў месца ў аснове. У сакавіку 2020 года пакінуў екацярынбургскі клуб[10].
Летам 2020 года меў прапановы ад розных беларускіх клубаў, аднак у выніку ў жніўні папоўніў склад алмацінскага «Кайрата»[11]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2020 дапамог ёй стаць чэмпіёна Казахстана, а ў 2021 годзе — выйграць бронзавыя медалі. У студзені 2022 года было афіцыйна абвешчана, што абаронца па заканчэнні кантракта пакідае «Кайрат»[12].
У лютым 2022 года стаў трэніравацца з «Астаной» і неўзабаве падпісаў пагадненне з клубам[13]. Разам з камандай стаў чэмпіёнам Казахстана.
У снежні 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з ізраільскім «Хапаэлем» з Хайфы[14].
Міжнародная кар’ера
У 2010 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, і толькі пасля гэтага быў запрошаны ў моладзевую зборную Беларусі, гуляў на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную на Алімпійскіх гульнях 2012 у Лондане.
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (7): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011
Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2014, 2015, 2016, 2017
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (6): 2010, 2011, 2012, 2015, 2016, 2017
Чэмпіён Кіпра: 2017/18
Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Чэмпіён Казахстана (2): 2020, 2022
Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2021
Уладальнік Кубка Казахстана: 2021
Крыніцы
- ↑ Denis Polyakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dzyanis Palyakow // FBref.com
- ↑ https://teams.by/denis-poiyakov/player-13/
- ↑ Денис Поляков перешел в БАТЭ за 600.000 долларов (руск.). champ.by (10 снежня 2011). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Денис Поляков продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (7 лістапада 2015). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Поляков перешел в АПОЭЛ (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ АПОЭЛ объявил о расторжении контракта с Денисом Поляковым (руск.). football.by (3 жніўня 2018). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Денис Поляков вновь стал игроком БАТЭ (руск.). football.by (20 жніўня 2018). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ "Урал" объявил о подписании контракта с Поляковым (руск.). football.by (25 снежня 2018). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Поляков покинул "Урал" (руск.). football.by (23 сакавіка 2020). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Денис Поляков подписал контракт с алматинским "Кайратом" (руск.). football.by (24 жніўня 2020). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ «Кайрат» покинули Оганесян, Суюмбаев, Покатилов и Поляков (руск.). sports.ru (19 студзеня 2022). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Денис Поляков подписал контракт с "Астаной" (руск.). football.by (18 лютага 2022). Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Футбол. Денис Поляков после чемпионства в Казахстане перешел в "Хапоэль" из Хайфы (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2022. Праверана 23 снежня 2022.