Дзяніс Урбановіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Яўген Васьковіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1989 |
||||||
Бацька | Іосіф Іосіфавіч Урбановіч (нар. 1948) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | сярэдняя спецыяльная | ||||||
Дзейнасць | грамадскі дзеяч, актывіст | ||||||
Месца працы | |||||||
Прыналежнасць | Беларуская дэмакратычная апазіцыя | ||||||
Род войскаў | Батальён імя Кастуся Каліноўскага | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяні́с Іо́сіфавіч Урбано́віч (нар. 1989, в. Міхалкавічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня грамадскага аб’яднання «Малады Фронт» з 15 снежня 2018 года.
Біяграфія
Дзяцінства правёў у доме, што раней належаў дзядзьку Язэпу Гладкаму, які быў аўтарам «Беларускага лемантара» і заснавальнікам першай беларускай школы ў Барысаўскім павеце. У сям’і было чацвёра дзяцей. Бацька гадаваў дзяцей адзін, працаваў вартаўніком, трымаў жывёлу. Дзяніс Урбановіч адвучыўся ў мінскім ПТВ на зваршчыка, працаваў на «Мотавела», а пазней у іншай прыватнай фірме.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2015 года зняў чырвона-зялёны сцяг над будынкам ў вёсцы Корань у Лагойскім раёне, дзе праходзіла галасаванне, а на шыльдзе «выбары» напісаў «За празрыстыя выбары». Паўгода прабыў у СІЗА, а пазней суд прызначыў пакаранне ў 2 гады абмежавання волі за «абразу дзяржаўных сімвалаў». Паводле слоў Урбановіча, разам з ім пасадзілі і малодшага брата Максіма. Да 29 жніўня 2017 года адбываў пакаранне ў папраўчай установе ў Мінску. У чэрвені 2018 стаў штодня ўдзельнічаць у ахове Курапатаў з боку рэстарана, збудаванага ў ахоўнай зоне (яго дзядзьку Казіміра Гладкага расстралялі ў час палітычных рэпрэсій 1930-х гг.)[1].
У чэрвені 2020 года быў затрыманы, прысуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту[2]. У сакавіку-красавіку 2021 года адбыў 15-суткавае пакаранне ў ізалятарах Акрэсціна і ў Жодзіне[3].
У сакавіку 2022 года падчас Уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе Урбановіч запісаўся ў беларускую роту тэрытарыяльнай абароны Украіны[4]. Потым далучыўся да беларускага палка (раней батальён) імя Каліноўскага. У маі 2022 года паведамлялася, што Урбановіч быў паранены падчас баёў, патрапіў у шпіталь з кантузіяй[5].
Зноскі
- ↑ Зміцер Панкавец (30 чэрвеня 2018). "Хто такі абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч". Наша ніва. Праверана 16 чэрвеня 2019.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка) - ↑ «Цяперашні кашмар цяжка было перажыць». Актывіст расказвае пра ўмовы на Акрэсьціна . Радыё Свабода.
- ↑ «У Жодзіне адвялі ў душавую і сталі дубасіць. А пры вызваленні міліцыянер сказаў: «Давайце яму дубінку ў сраку засунем» . nashaniva.com.
- ↑ У беларускую роту тэрабароны Украіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў . nashaniva.com.
- ↑ Лидера белорусского «Молодого фронта» ранили в боях в Украине