Дзямідаўскі раён
Герб alt=Сцяг[d]
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 кастрычніка 1929
Насельніцтва
  • 11 448 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Плошча
  • 2 512,16 км²[2]
Дзямідаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзямідаўскі раён (руск.: Деми́довский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на паўночным захадзе Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Дзямідаў.

Геаграфія

Мяжуе на поўначы з Цвярской вобласцю, на паўночным захадзе з Веліжскім раёнам, на паўднёвым захадзе і захадзе з Руднянскім раёнам, на поўдні са Смаленскім раёнам, на ўсходзе з Духаўшчынскім раёнам Смаленскай вобласці. У паўднёва-ўсходняй частцы раёна знаходзіцца ўскраіна Духаўшчынскага ўзвышша. У паўночна-ўсходняй частцы — Ельшанска-Свіцкая нізіна. Па тэрыторыі раёна працякае некалькі рэк: Каспля, Вятша, Ельша, Ольша і інш. На тэрыторыі таксама шмат азёр: Сапшо, Дго, Рытае, Ласосна, Чысцік, Лашам’е, Дзівінскае і інш. Глебы пясчана-суглінкавыя дзярнова-слаба- і сярэднепадзолістыя, у паніжэннях фон складаюць паўбалотныя дзярнова-падзоліста-глеевыя, тарфяна-падзоліста-глеевыя і тарфяныя. Лясы займаюць 58,4 % тэрыторыі.

Гісторыя

У 1776 годзе па Указе імператрыцы Кацярыны II створаны Парэцкі павет.

20 снежня 1918 года Парэцкі павет быў перайменаваны ў Дзямідаўскі. Дзямідаўскі раён быў канчаткова ўтвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі былых Дзямідаўскага і Духаўшчынскага паветаў Смаленскай губерні.

Эканоміка

На Дзямідаўскі раён прыходзіцца 0,1 % прамысловай вытворчасці Смаленскай вобласці (1997). Асноўныя галіны вытворчасці: перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, тэкстыльная вытворчасць, вытворчасць харчовых прадуктаў, а таксама вытворчасць будматэрыялаў, лесанарыхтоўка і дрэваперапрацоўкі, курортна-рэкрэацыйная дзейнасць.

Сельская гаспадарка

На Дзямідаўскі раён прыходзіцца 2,3 % сельскагаспадарчай вытворчасці Смаленскай вобласці (1997). Аграрная спецыялізацыя раёна: малочна-мясная жывёлагадоўля, бульбаводства, ільнаводства. Унікальным з’яўляецца гістарычна складзенае Дзямідаўскае агародніцтва (вырошчванне агуркоў). У раёне сканцэнтраваны асноўныя пасевы грэчкі. Сярэднегадавая плошча пасеваў (тыс. га; 1993—1997 гг.): Збожжавыя — 7,61, бульба — 1,66, гародніна — 0,13, лён — 0,94 (1993—1995 гг., у 1996 і 1997 гг. не высявалася). Сярэднегадавы збор (тыс. т.; 1993—1997 гг.): Збожжа — 7,62, бульба — 22,14, гародніна — 3,10, ільновалакно — 0,17 (1993—1995 гг.). Пагалоўе (тыс., 1998 г.): буйная рагатая жывёла — 8,6 (у т.л. каровы — 5,9), свінні — 3,5, авечкі і козы — 2,4. Вытворчасць (тыс.т., 1997 г.): мяса — 2,2, малако — 17,6, яйкі — 14,7 млн.шт.

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.