Дзюн'іціра Каідзумі
小泉 純一郎
Міністр замежных спраў Японіі[d]
30 студзеня 2002 1 лютага 2002
Папярэднік Makiko Tanaka[d]
Пераемнік Yoriko Kawaguchi[d]
Minister of Health and Welfare of Japan[d]
27 снежня 1988 10 жніўня 1989
87-ы прэм’ер-міністр Японіі
26 красавіка 2001 19 лістапада 2003
Папярэднік Ёсіра Моры
Пераемнік Дзюн’іціра Каідзумі
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
11 снежня 1972 21 ліпеня 2009
Пераемнік Shinjirō Koizumi[d]
Minister of Agriculture, Forestry and Fisheries[d]
8 жніўня 2005 11 жніўня 2005
Папярэднік Yoshinobu Shimamura[d]
Пераемнік Mineichi Iwanaga[d]
Minister of Posts and Telecommunications[d]
12 снежня 1992 20 ліпеня 1993
Папярэднік Hideo Watanabe[d]
Пераемнік Kiichi Miyazawa[d]
88-ы прэм’ер-міністр Японіі
19 лістапада 2003 21 верасня 2005
Папярэднік Дзюн’іціра Каідзумі
Пераемнік Дзюн’іціра Каідзумі
89-ы прэм’ер-міністр Японіі
21 верасня 2005 26 верасня 2006
Папярэднік Дзюн’іціра Каідзумі
Пераемнік Сіндза Абэ

Нараджэнне 8 студзеня 1942(1942-01-08)[1][2][…] (82 гады)
Бацька Jun'ya Koizumi[d]
Маці Yoshie Koizumi[d]
Жонка Каёка Міямота (1978-1982, разведзены)
Дзеці сыны: Катора, Ёсінага
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, эканаміст
Узнагароды
Order of Sikatuna
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзюн'іціра Каідзумі (нар. 8 студзеня 1942, Іакосука, Канагава) — лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі і прэм'ер-міністр Японіі з 2001 па 2006.

Біяграфія

Скончыў універсітэт Кэйо ў Токіа ў 1967 годзе. З 1972 года дэпутат (у 1986-1987 гадах старшыня камітэта па фінансах) Палаты прадстаўнікоў парламента Японіі ад кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП).

З канца 1970-х на кіруючых пасадах у ЛДП: старшыня камітэта па фінансах (з 1980 года), намеснік генеральнага сакратара (з 1983 года),першы намеснік старшыні камітэта па па парламенцкіх пытаннях (з 1987 года), старшыня камісіі па палітыцы ў галіне медыцынскага забеспячэння (з 1989 года), першы намеснік генеральнага сакратара (1991-1992), а таксама ва ўрадзе Японіі: парламенцкі намеснік міністра фінансаў (1979-1980), міністр аховы здароўя (1988-1991 і 1996-2001), міністр пошты і тэлекамунікацый (1992-1996).

З красавіка 2001 года прэзідэнт ЛДП і прэм'ер-міністр Японіі. Урад Каідзумі ажыццяўляў праграму захадаў па вывадзе Японіі з эканамічнага крызісу; у знешняй палітыцы арыентаваўся на ЗША, у т.л. падтрымаў амерыкана-брытанскую ваенную аперацыю ў Іраку ў 2003 годзе.

Ва ўнутранай палітыцы прыхільнік рэформаў, змяншэння ўрадавага доўгу і прыватызацыі паштовай службы. Знешняя палітыка пры ім адзначылася пагаршэннем адносінаў з Кітаем, Паўднёвай Карэяй і Расіяй. Нягледзячы на пратэсты з боку краін, акупаваных Японіяй у перыяд Другой сусветнай вайны, неаднаразова наведваў вядомы сінтаісцкі Храм Ясукуні, у якім шануюцца духі загінулых падчас вайны японскіх салдат і ваенных дзеячаў, у тым ліку якія ўчынілі ваенныя злачынствы. Неаднаразова патрабаваў вяртання ад Расіі часткі Курыльскіх астравоў. Актыўна прапагандаваў адпраўку японскага кантынгенту ў Ірак. Выступаў за змяненне Канстытуцыі Японіі з мэтай зацвердзіць спадчыну імператарскага трона па жаночай лініі.

Зноскі

  1. Junichirō Koizumi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Junichiro Koizumi // The Fine Art Archive — 2003.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 398. — 472 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.