Дзонг-кэ
Саманазва རྫོང་ཁ dzongkha
Краіны Бутан, Індыя
Афіцыйны статус Каралеўства Бутан
Арганізацыя, якая рэгулюе Dzongkha Development Commission[d]
Агульная колькасць носьбітаў каля 700 000
Статус уразлівая[1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Сіна-тыбецкая сям'я

Тыбета-бірманская падсям'я
Бодская галіна
Тыбецкая група
Паўднёватыбецкі кластар
Пісьменнасць тыбецкая пісьменнасць
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 дзо 183
ISO 639-1 dz
ISO 639-2 dzo
ISO 639-3 dzo
Atlas of the World’s Languages in Danger 1253
Ethnologue dzo
IETF dz
Glottolog nucl1307 і dzon1239
Вікіпедыя на гэтай мове

Дзонг-кэ (дзонгкха; дзонг-кэ རྫོང་ཁ, Вайль rdzong-kha, лац. Dzongkha) — афіцыйная мова Каралеўства Бутан. Дзонг-кэ азначае «мова, на якой размаўляюць у дзонгах» (дзонгі — манастыры-крэпасці ў Бутане). Мова адносіцца да сіна-тыбецкай моўнай сям'і і па сваёй структуры найбольш блізкая да тыбецкай.

Дзонг-кэ з'яўляецца роднай для людзей, якія жывуць у васьмі заходніх раёнах Бутана (Вангдзі-Пходранг, Пунакха, Тхімпху, Гаса, Папара, Хаа, Дага і Чукха). Носьбіты гэтай мовы таксама пражываюць на індыйскай тэрыторыі, якая некалі належала Бутану, у прыватнасці, у наваколлях горада Калімпонг (Заходняя Бенгалія). Дзонг-кэ абавязковая для вывучэння ва ўсіх школах Каралеўства Бутан.

Зноскі

  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.