Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 студзеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 2017 (88 гадоў) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Людміла Сінькова |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, літаратар |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Член у |
Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (12 студзеня 1929, в. Сычык, Крычаўскі раён, Магілёўская акруга — 28 снежня 2017[1]) — беларускі літаратуразнавец і крытык[2]. Кандыдат філалагічных навук (1960)[2], прафесар.
Біяграфія
Нарадзіўся 12 студзеня 1929 года ў в. Сычык Крычаўскага раёна Магілёўскай акругі.
У 1945—1948 вучыўся ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы. У 1948—1952 у Магілёўскім педагагічным інстытуце[2]. У 1952—1955 у аспірантуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.
У 1955-59 працаваў у Мазырскім педагагічным інстытуце[2], у 1959-64 у Інстытуце літаратуры АН БССР, з 1964 дацэнт БДУ[2], дзе выкладаў на філалагічным факультэце. Член беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Член СП СССР з 1961.
Бацька Людмілы Сіньковай. Памёр 28 снежня 2017 года.
Навуковая дзейнасць
Друкаваўся з 1957[2]. Выступаў у друку па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу, мастацкага майстэрства і стылю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1-2, 1965-66)[2].
Бібліяграфія
- «Шчодрае сэрца пісьменніка» (1963)
- «Паэзія Максіма Танка» (1964, 2003: 2-е выд.)
- «Уладзімір Дубоўка» (1965)
- «Максім Гарэцкі» (1968, 2003: 2-е выд.): першае, пасля часу замоўчвання, даследаванне творчасці Гарэцкага.
- «Шматграннасць» (1970)
- «Зброяй сатыры, зброяй праўды» (1971, 2004: 2-е выд.)
- «Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць Івана Мележа» (1977)
- «Талент і праца» (1979)
- «Чалавечнасць» (1985)
- «Васіль Быкаў» (1987)
- «Арганічнасць таленту» (1989)
- «Спавядальнае слова» (2001)
- «Служэнне Беларусі» (2003)