Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лістапада 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 верасня 1943 (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў (5 лістапада 1915, Яранск, Кіраўская вобласць — 5 верасня 1943 Панічы, Слуцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
Закончыў Чаркаскі дарожна-будаўнічы тэхнікум (1934), вучыўся ў Маскоўскім ваенна-палітычным вучылішчы.
У партызанах з ліпеня 1941 года. Са жніўня 1941 года да красавіка 1942 года камісар атрада імя Я. Дз. Гарбачова, з мая 1942 года камандзір атрада. З чэрвеня 1943 года камандзір партызанскай брыгады 101-й імя Аляксандра Неўскага.
Загінуў у баі 5 верасня 1943 года каля в. Панічы Слуцкага раёна.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі.
Памяць
Яго імем названы населеныя пункты ў Любанскім і Слуцкім раёнах, а таксама вуліцы ў Салігорску, гарадскім пасёлку Старобіне і інш. На месцы, дзе ён пахаваны ў Старобіне, у 1961 годзе пастаўлены помнік[1].
Зноскі
Літаратура
- Гуляеў Дзмітрый Цімафеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мн., 1996. Т. 3. — С. 173.
- Гуляев Дмитрий Тимофеевич // Навечно в сердце народном: справочник. — Мн., 1984. — С. 136.
- Гуляеў Дзмітрый Цімафеевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. — Мн., 2004. — С. 143.
- Бялькевіч, М. М. Камбрыг Гуляеў / М. М. Бялькевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. — Мн., 1996. — С. 186—188.
- Магіла Гуляева Дзмітрыя Цімафеевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 2. — С. 154.
- Сакевіч, А. Д. Камбрыг Дзмітрый Гуляеў / А.