Дзмітрый Мікалаевіч Смоліч | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 красавіка 1919 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 28 красавіка 1987 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | драматург |
Тэатр | |
Узнагароды |
|
Дзмітрый Мікалаевіч Смоліч (11 красавіка 1911 — 28 красавіка 1987) — савецкі оперны тэатральны рэжысёр . Народны артыст СССР (1979).
Біяграфія
Нарадзіўся 11 красавіка 1919 года ў сям’і опернага рэжысёра Мікалая Смоліча. У 1941 годзе скончыў оперна-драматычную студыю імя К. С. Станіслаўскага.
Працаваў рэжысёрам кіеўскага Тэатра оперы і балета імя Т. Р. Шаўчэнкі (1941—1956), галоўным рэжысёрам Чалябінскага тэатра оперы і балета імя М. І. Глінкі (1956—1958), рэжысёрам Адэскага тэатра оперы і балета (1958—1961). Галоўным рэжысёрам кіеўскага Тэатра оперы і балета імя Т. Г. Шаўчэнкі (з 1970).
У 1962—1970 гадах з’яўляўся мастацкім кіраўніком і галоўным рэжысёрам Тэатра оперы і балета Беларусі.
Памёр 28 красавіка 1987 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках каля бацькі.
Прызнанне і ўзнагароды
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Грузінскай ССР (1953)
- Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1958)
- Народны артыст Украінскай ССР (1960)
- Народны артыст Беларускай ССР (1964)
- Народны артыст СССР (1979)
- Дзяржаўная прэмія УССР імя Т. Шаўчэнкі (1971) — за пастаноўку опернага спектакля «Залаты абруч» Б. М. Ляташынскага ў Львоўскім тэатры імя І. Я. Франка
- Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя З. П. Паліяшвілі (1973)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1951) і медалі
Зноскі
Літаратура
- Жураўлёў Дз. М. Смоліч Дзмітрый Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 60. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смо́ліч Дзмітрый Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 676. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Смоліч Дзмітрый Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»