Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі
Дата нараджэння 9 жніўня 1959(1959-08-09) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта, тэхнік
Навуковая сфера будаўніцтва
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1999)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі (нар. 9 жніўня 1959, в. Навінцы, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі навуковец, доктар тэхнічных навук, прафесар, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2003-2021 гадах.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 жніўня 1959 года у в. Навінцы Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. У 1981 годзе скончыў Наваполацкі політэхнічны інстітут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае бадаўніцтва». З 1984 года навучаўся ў аспірантуры Навукова-даследчага інстытута бетона і жалезабетона ў Маскве. У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1988 года працаваў дацэнтам кафедры жалезабетонных і каменных канструкцый Наваполацкага політэхнічнага інстытута. З 1996 па 1998 гады — дактарант Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2000 годзе прысвоена вучонае званне прафесара. З 1999 па 2003 гады — дэкан інжынерна-будаўнічага факультета Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. На працягу шэрагу гадоў працуе прафесарам кафедры будаўнічых канструкцый (па сумяшчальніцтву).

8 мая 2003 года загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прызначаны рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дзмітры Лазоўскі абраны акадэмікам Беларускай акадэміі архітэктуры (Мінск, 2003), акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі (Мінск, 2004), акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (Масква, 2005), акадэмікам Міжднароднай інжынернай акадэміі (Масква, 2006)[1].

Навуковая дзейнасть

Тэорыя і практыка будаўнічых канструкцый, ацэнка іх тэхнічнага стану ў працэсе эксплуатацыі і ўзмацнення.

Бібліяграфія

Аўтар больш 170 навуковых і навукова-метадычных работ, 18 аўтарскіх пасведчанняў.

  • Лазовский, Д. Н. Реконструкция сборного железобетонного перекрытия / Д. Н. Лазовский. — Витебск: Союз научных и инженерных обществ СССР, 1991. — 24 с.
  • Лазовский, Д. Н. Усиление железобетонных конструкций эксплуатируемых строительных сооружений / Д. Н. Лазовский. — Новополоцк: ПГУ, 1998. — 280с.: ил.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Лазовский Дмитрий Николаевич Архівавана 17 жніўня 2018.
  2. «Человек года Витебщины» Архівавана 12 жніўня 2018.
  3. «Заслуженный работник образования Республики Беларусь» Архівавана 15 лістапада 2017.
  4. Свидетельство № 5-02/107 от 10 ноября 2017 года (руск.)(недаступная спасылка). Минская епархия (10 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.